Усе звесткі адным радком
Археалагічныя комплексы пасадаў Полацка IX - XVIII стст. (па выніках раскопак 2004 - 2012 гг.) : манаграфія / Дук Д. У. - Наваполацк : ПДУ, 2014. - 252, [1] с. : іл.
Наяўнасць
Асобнікаў — 0, электронных — 1
Тып выдання
кніга
Аўтар(ы)
Анатацыя

Манаграфія выканана у межах задання «Сацыяльная тапаграфія, гаспадарка, культура i антрапалопія насельніцтва Полацка i Полацкай зямлі у IX - XVIII стст.» дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства i дзяржаўнай ідэалогіі" на 2011 - 2015 гг. у падпраграме № 1 «Гісторыя, духоўная i матэрыяльная культура беларускага народа» ДПНД («Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава»). Комплексна прадстаўлены новыя археалагічныя крыніцы IX-XVIII стст., здабытыя падчас палявых экспедыцый Полацкага дзяржаўнага універсітэта пад кіраўніцтвам аўтара з 2004 па 2012 гады на тэрыторыі горадаутваральных полацкіх пасадау - Вялікага, Запалоцкага i Этманскага. Прадстаўленыя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для рэканструкцыі развіцця рамёстваў, гандлёвых i культурных сувязяў Полацка, вызначэння асаблівасці гістарычнай тапаграфіі горада i узроўню развіцця яго матэрыяльнай культуры. Прадметам даследавання з'яўляюцца археалагічныя комплексы, выяўленыя падчас правядзення археалагічных раскопак. Выданне разлічана на прафесійных археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў гістарычных спецыяльнасцей, краязнаўцаў i ycix, хто щкавіцца вывучэннем гістарычнага мінулага самага старажытнага горада на тэрыторыі Беларусі.

Горад, выдавецтва
Наваполацк, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Год выдання
ISBN
978-985-531-435-7
Звязаныя лакацыі

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.