Вокладка

Анатацыя

Манаграфія прысвечана беларускаму традыцыйнаму музычнаму інструменту - дудзе. Упершыню разглядаецца гэты феномен у кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі. аналізуюцца этнаграфічныя і іканаграфічныя крыніцы, фіксуюцца вынікі даследаванняў з фондаў музеяў. Разглядаемыя інструменты аўтар падае ў зручным выглядзе прамалёўкі, а таксама эскізаў дэталіроўкі. Важнай аналітычнай часткай з'яўляецца размеркаванне канструкцыйных і дэкаратыўных элементаў на карце, што дазваляе сфармуляваць гіпотэзу паходжання і эвалюцыі ўсходнееўрапейскіх і ў прыватнасці беларускіх дудаў. Аўтар з'яўляецца майстрам беларускіх дудаў (навучаўся ў беларускага майстра і дудара Алеся Уладзіміравіча Лася), што дазволіла зафіксаваць і прааналізаваць не толькі візуальную частку інструментаў, але іх канструкцыю і дэкор. Эпоха "дударскага адраджэння" (канец ХХ - пачатак ХХІ ст.) нарадзіла шмат дударскіх майстроў са сваёй спецыфікай творчай працы. Падрабязна аналізуюцца мастацкія падыходы кожнага з іх, а таксама ўводзяцца адпаведная перыядызацыя і класіфікацыя.

Вынікі працы будуць карыснымі ў мастацтвазнаўчых, гістарычных, культуралагічных,  этнаграфічных і іншых даследваннях. Матэрыялы манаграфіі могуць быць выкарыстаныя як крыніца тэарэтычнага досведу ў рэканструкцыі і майстраванні дудаў.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.05.2021 12:13:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.