Вокладка

Анатацыя

Экспедыцыя Луізы Арнер Бойд на Палессе — сведчанне таго, наколькі глыбокімі з’яўляюцца сувязі паміж краем адвечных балот у самым цэнтры Еўропы і Новым Светам. З пазіцый сучаснасці яе можна расцэньваць як знакавую гістарычную падзею, якая дазволіла амерыканскаму грамадству адкрыць для сябе Палессе, даведацца пра жыццё яго карэннага насельніцтва, самабытных традыцыях гэтага края і спрадвечнасці палескай прыроды. Гэтая экспедыцыя пераканаўча паказала, як агульначалавечыя каштоўнасці, імкненне да новых ведаў і паразуменню збліжаюць народы Злучаных Штатаў Амерыкі і Беларусі.

Праект «Шляхамі экспедыціі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі», падтрыманы Пасольствам ЗША ў Беларусі і рэалізаваны пры садзейнічанні беларускіх уладаў, стварыў добрую культурна-асветніцкую пляцоўку для дыялога і далейшага збліжэння нашых народаў. З упэўненасцю можна сказаць, што гэта стваральны ўклад у развіццё ўзаемаадносін паміж Вашынгтонам і Мінскам. Без культурна-гуманітарнай і гістарычнай сувязі цяжка дамаўляцца і разумець адзін аднаго.

Беларусь, з-за свайго няпростага гістарычнага лёсу, шчодра падзялілася чалавечымі рэсурсамі з рознымі краінамі свету, у тым ліку са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Шмат выхадцаў з Беларусі: выбітныя вучоныя, грамадска-палітычныя дзеячы, фінансісты, прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, спецыялісты розных сфер дзейнасці і сотні трудавых мігрантаў першай паловы ХХ стагоддзя ўнеслі істотны ўклад у развіццё і росквіт ЗША. Мы, беларусы, высока цэнім той факт, што Злучаныя Штаты Амерыкі сталі адной з першых краін свету, якая прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Гэта важная падзея адбылася 25 снежня 1991 года, а 28 снежня, суверэнная Беларусь і ЗША наладзілі дыпламатычныя кантакты. Луіза Арнер Бойд у 1930-я гады пазнаёміла Амерыку і ўвесь заходні свет з Палессем, а зараз яе навуковая спадчына дае нам унікальную магчымасць скрозь таўшчыню падзей і часоў зірнуць на мінулую эпоху непрадузятым, напоўненым глыбокай сімпатыяй да простых жыхароў Палесся поглядам амерыканскай даследчыцы. Жадаю ўсім чытачам, гартаючы старонкі гэтага фотаальбома, здзейсніць займальнае «падарожжа ў часе» і стаць хоць на імгненне спадарожнікамі легендарнай амерыканкі, якая захавала Палессе ў сваіх фотаздымках.
Выказваю падзяку Дэпартаменту па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Пасольству ЗША у Рэспубліцы Беларусь, Брэсцкаму абласному выканаўчаму камітэту, Пінскаму раённаму выканаўчаму камітэту.

З павагай,
Першы сакратар Інфармацыйна-асветніцкай установы «Інстытуцыйнага развіцця» Дзмітрый Кісель.

Карта

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.05.2021 09:42:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.