Усе звесткі адным радком
Восіпаў І. Бортныя хронікі: усё пра бортніцтва і бортнікаў тутэйшых. электроннае выданне. 2018. 66 с.
Наяўнасць
Асобнікаў — 0, электронных — 1
Вокладка
Тып выдання
часопіс
Аўтар(ы)
Анатацыя

Першы ў Беларусі інфармацыйны альманах пра бортніцтва і бортнікаў у Беларусі. Гэты зборнік змяшчае ня толькі артыкулы, але і інфаграфіку - абагульненне інфармацыі пра бортніцтва за апошнія некалькі год. Альманах падрыхтаваны Іванам Восіпавым (старшынёй установы развіцця традыцыйнага бортніцтва “Братэрства Босых Бортнікаў”).

Чаму менавіта зараз паўстаў гэты альманах?

Бо прыйшоў нарэшце час сказаць пра жывую традыцыю, якая захавалася ў Беларусі. Таму што зараз бортнікі пачынаюць сваю адказную і нялёгкую працу па догляду пчол і падрыхтоўкі іх да зімы. У гэтым жа рэчышчы і альманах пачынае сваю адказную працу па інфармаванню і пашырэнню ведаў пра промысел.

Адкуль ўзялася ідэя падрыхтаваць альманах?

Кожная ідэя канешня з’яўляецца выпадкова, але тым ня меньш узнікла яна на працягу перыяду падрыхтовак і ўдзелу ў экспедыцыях і дэталёвым вывучэнні традыцый ляснога промысла (бортніцтва) ў Беларусі ў 2014-2018 гадах. Праўду кажучы, альманах ужо існуе амаль год у тым жа самым выглядзе, як яго можна пабачыць зараз, але не было нагоды і часу. Зараз ён прыйшоў і асабліва рашучым стала патрэбнасць і адчуванне адказнасці за публікацыю матэрыялаў пасля ўключэння бортніцтва ў Спіс нематэрыяльнай-культурнай спадчыны Беларусі ў 2017 годзе (кастрычнік).

А што раней такіх матэрыялаў не было?

Праўда, раней былі і можа найбольш грунтоўныя. Напрыклад, у 80-х гадах мінулага стагоддзя была выдадзена кніга Гуркова і Цярохіна “Занятак спрадвеку высакародны”. Але час мяняецца і сёння ўзнікла неабходнасць падаць інфармацыю пра бортнітцтва сучаснаму чалавеку ў зразумелай форме. І канешне матэрыял пра бортіцтва з’яўляецца час ад часу ў выданнях, СМІ, аднак, гэта ўсё хутка забываецца.

З чаго складаецца альманах?

Альманах - гэта зборнік матэрыялаў, якія я (Іван Восіпаў) на працягу апошніх 5 год распрацоўваў, разам з інфаграфікай і вышукамі ў межах бортнай традыцыі. Калі казаць пра змест, то альманах дазваляе паглыбіцца ў свет бортніцтва, бортных традыцый, атрымаць веды па гісторыі і іншых аспектах існавання гэтага промысла ў Беларусі. Акрамя таго, у альманах увайшлі некалькі інфаграфік (першыя па тэме бортніцтва), таксама распрацаваны раздзед гісторыі (такая адасобленая гісторыя бортніцтва), а таксама упершыню прыведены “дэдукцыйныя” разважанні па старых фотаздымках і гравюрах (разгляд бортніцтва па старых матэрыялах).

Для каго гэты альманах?

Ён будзе цікавы як школьніку, які цікавіцца традыцыямі, промысламі, так і даросламу - бо дазваляе паглыбіцца ў зусім іншы свет, законы якога яшчэ існуюць і сёння. Тут можна знайсці цікавыя факты, пра якія яшчэ мала хто ведае, можна атрымаць новыя веды па малавядомаму промыслу.

Можа невялікі спойлер? Што самае цікавае можна знайсці ў альманаху?

Ну напрыклад, што агульнага паміж бортніцтвам і ІІІ Статам ВКЛ? Даведаецеся пра пчалу, але з пункту гледжання бортніка, што такое бор для бортніка. Дзе сёння можна сустрэць бортніутва і сляды бортніцтва. Ну і канешне даведаецеся пра адзіны Мядовы бунт у Еўропе. Амаль кожная старонка - гэта новыя невядомыя абшары.

Што далей?

Далей больш, бо сёння альманах уключае толькі частку таго вялікага матэрыялу, які трэба апрацаваць. Гэта і разгляд старых фільмаў пра бортніцтва і экспедыцыйныя нарысы, ізноў інфаграфікі, практыка, сучаснасць і будучыня промысла.

Змест

Ш т о  г э т а    т а к о е ?
Бор, борць, калода, пешня, лязіва, лазбень,  стайліна.

П ч а л а
Богава істота тутэйшых лясоў і балот

Б о р т н і ц т в а  ў    Б е л а р у с і
Праз сівыя стагоддзі ў сённяшні час

Гісторыя бортніцтва
Эвалюцыя, асноўныя падзеі, з’явы і даты

З а к о н    б о р т н ы
Стары і сучасны бортны статут

Бортныя хронікі

Н я п і с а н ы я  з а к о н ы  б е л а р у с а ў

Апошнія бортнікі Еўропы жывуць у Беларусі

Сеціва бортніцтва
Сучасныя тэхналогіі й сучасны распаўсюд

Бортная інфаграфіка
Абагульненне простымі словамі

Бортная выведка
Каштоўныя фотаздымкі ў дробязях

Бортны промысел
Асноўныя элементы і бортны каляндар

Год выдання
Дадатковыя спасылкі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.06.2020 09:45:49

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.