: calculation
Энцыклапедыя "Беларускі фальклор", кніжная сэрыя
Назва text
Энцыклапедыя "Беларускі фальклор"
Банер сэрыі image
Катэгорыя category
кніжная сэрыя
Апісанне text

Энцыклапедыя "Беларускі фальклор" — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў. Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчаныя каля 3 тысяч артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву.

Значная частка артыкулаў прысвечаная фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам.

Матэрыялы размешчаны паводле алфавітнага прынцыпу. Каб лепш арыентавацца чытачу і пазбегнуць паўтораў, у выданні выкарыстана сістэма спасылак (набіраюцца курсівам). 

Выданне багата ілюстраванае чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі.

Энцыклапедыя "Беларускі фальклор" — калектыўная праца. У яе стварэнні ўдзельнічалі даследчыкі розных устаноў, у т.л. навуковыя супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, выкладчыкі Беларускай акадэміі музыкі, Беларускай акадэміі мастацтваў, БДУ, Беларускага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў і інш.

Вялікі ўклад у падрыхтоўку энцыклапедыі "Беларускі фальклор" унеслі доктар філалагічных навук А.С.Фядосік, кандыдат філалагічных навук І.К.Цішчанка.

Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.

Год заснавання app
Год заканчэння app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы app
Краіны app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.06.2018 11:37:57

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.