: calculation
ТМКБ (Традыцыйная мастацкая культура беларусаў), кніжная сэрыя
Назва text
ТМКБ (Традыцыйная мастацкая культура беларусаў)
Поўная назва text
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў
Банер сэрыі image
Катэгорыя category
кніжная сэрыя
Апісанне text

Любая этнічная культура па сваёй прыродзе дыялектная, г.зн. прадстаўлена ў той ці іншы перыяд часу шэрагам лакальных варыянтаў або культурных дыялектаў. У сувязі з гэтым безумоўную цікавасць для рэгіянальных і арэалагічных даследаванняў прадстаўляюць выданні, якія комплексна паказваюць этнічную культуру рэгіёна ў разнастайнасці яго лакальных традыцый.

Адным з такіх выданняў з’яўляецца серыя “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, прысвечаная комплекснаму паказу аўтэнтычных форм асноўных відаў і жанраў народнай культуры ўсіх шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Кожнаму з іх прысвечаны асобны том:

  1. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.1. Магілёўскае Падняпроўе / Т. Б. Варфаламеева, В. І. Басько, М. А. Козенка і інш. — Мн.: Бел. Навука, 2001. — 797 с.
  2. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.2. Віцебскае Падзвінне / Т. Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М. А. Козенка і інш.; складальнік Т. Б. Варфаламеева. — Мн.: Бел. Навука, 2004. — 910 с.
  3. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.3. Гродзенскае Панямонне. У 2-х кн.
    1. Кн. 1 / В. І. Басько [і інш.]; аўт. Ідэі Т, Б. Варфаламеева; агул. Рэд. Т. Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк., 2006. — 608 с.
    2. Кн. 2 / А. М. Боганева [і інш.]; аўт. ідэі Т.Б. Варфаламеева; агул. Рэд. Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк. 2006 г. — 736 с.
  4. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн.
    1. Кн. 1 / В. І. Басько [і інш.]; ідэя і агульнае рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк., 2008. — 559 с.
    2. Кн. 2 / А. М. Боганева [і інш.]; ідэя і агульнае рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк., 2009 г. — 863 с.
  5. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 5. Цэнтральная Беларусь. У 2 кн.
    1. Кн. 1 / В. І. Басько [і інш.]; ідэя і агульнае рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк., 2010. — 847 с.
    2. Кн. 2 / А. М. Боганева [і інш.]; ідэя і агульнае рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш. шк., 2009 г. — 911 с.
  6. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн.
    1. Кн. 1 / Т. В. Валодзіна [і інш.]; ідэя і агульнае рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш.шк., 2012 — 910 с.
    2. Кн. 2 / А. М. Боганева [і інш.]; ідэя і агульнае рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. — Мінск: Выш.шк., 2013 — 1231 с.

Такім чынам серыя змяшчае 6 тамоў у 10 кнігах. Пачынаючы з 4-га тома, кожная кніга суправаджаецца гукавымі электроннымі дадаткамі (CD-ROM), у якіх прадстаўленыя народные спевы і народная проза ў выкананні вясковых выканаўцаў (запісы, зробленыя пераважна падчас экспедыцый).

У розныя гады работа над выданнем ажыццяўлялася Беларускім дзяржаўным інстытутам праблем культуры, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пры падтрымцы Міністэрстваў культуры і інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама абласных упраўленняў культуры.

У канцэпцыю выдання закладася ідэя паказу сучаснага стану вуснай традыцыі так, як яна бытуе зараз у рэгіёнах нашай краіны ў актыўнай і пасіўнай формах. У сувязі з гэтым у кнігах апублікаваны менавіта запісы сучасных палявых даследаванняў (1993–2012 гг.), без перадрукоўкі фрагментаў іншых выданняў. У метадалагічным плане аўтары мелі мэтай, каб публікуемы матэрыял адпавядаў крытэрыям аб’ектыўнасці, навуковасці, сістэмнасці, комплекснасці, верыфікаванасці і этычнасці. Усяго абследавана 1 326 населеных пунктаў, апытана больш за 4,5 тысячы інфармантаў. Шмат матэрыялаў па розных відах і жанрах традыцыйнай культуры беларусаў публікаваліся ўпершыню і былі ўведзены у шырокі навуковы і культурны ўжытак, што дае багатую базу для параўнання з дадзенымі, зафіксаванымі ў класічных зводах Е. Раманава, У. Дабравольскага, А. Сержпутоўскага, Ч. Пяткевіча, М. Федароўскага, П. Шэйна, О. Кольберга і інш.

З першага па апошні том у кожным раздзеле аўтары імкнуліся як мага больш “даць слова” самім носьбітам традыцыі: і ва ўспамінах пра каляндарную і сямейную абраднасць, і ў апісаннях народнага адзенння і тэктылю, і ў народнай прозе, малых жанрах, замовах і інш. Пачынаючы з 2-га тома ў раздзеле “Народная проза” акрамя ўстойлівых жанравых форм (казак, легенд, былічак, вусных бытавых расказаў і інш.) прадстаўлены па-за жанравыя дыскурсіўныя формы, дзе носьбіты традыцыі ў размовах са збіральнікамі разважаюць на важныя светапоглядныя тэмы: пра веру, вераванні, звычаі, былы і сучасны быт, этнаканфесійныя зносіны і стэрэатыпы і да т. п. Пры гэтым, ва ўсіх раздзелах, дзе гучала маўленне вясковых інфармантаў, аўтары максімальна захоўвалі і перадавалі пісьмовымі сродкамі дыялектныя гаворкі, індывідуальную манеру выканання, адлюстроўвалі (пазначэннем у дужках) некаторыя невярбальныя сродкі камунікацыі (смех, некаторыя інтанацыйныя моманты, павышэнне і паніжэнне голасу).

Адметнасцю серыі з’яўляецца аднатыпная структура ўсіх тамоў, якія складаюцца з наступных раздзелаў: ”Прадмова“, нарыс, які змяшчае асноўныя гісторыка-этнаграфічныя звесткі па рэгіёну (аўтар В. С. Цітоў), ”Каляндарныя святы, звычаі і абрады“ (у розных тамах аўтары Т. І. Кухаронак, Т. В. Валодзіна, В. І. Басько, І. Ю. Смірнова, у 2-м т. А. М. Боганева, музычная-песенная частка — Т. Б. Варфаламеева), ”Сямейныя звычаі і абрады“ (аўтары Т. Б. Варфаламеева, Т. І. Кухаронак, у 1-м т. У. М. Сысоў, у 2-м І. С. Катвіцкая), ”Пазаабрадавыя песні“ (Т. Б. Варфаламееева, І. В. Мазюк), ”Інструментальная музыка“ (М. А. Козенка), ”Танцавальны фальклор“ (М. А. Козенка), ”Народныя гульні“ (М. А. Козенка), ”Народная проза“ (А. М. Боганева, у 1-м т. І. І. Крук), ”Малыя жанры фальклору“ (Т. В. Валодзіна), ”Замовы“ (Т. В. Валодзіна), ”Традыцыйнае адзенне“ (І. Ю. Смірнова, у 1-м т. М. Ф. Раманюк, у 2-м Н. А. Бабровіч, у 4-м М. М. Віннікава), ”Традыцыйны народны тэкстыль” (В. А. Лабачэўская). У 2-м томе маецца раздзел, прысвечаны ганчарству Віцебшчыны (Л. У. Вакар). Аднастайная кампазіцыя ўсіх тамоў палягчае працу і даследнік той або іншай тэмы лёгка можа адшукаць патрэбны матэрыял у адпаведным томе.

Усе кнігі багата ілюстраваны, а часткі, прысвечаныя спевам, музыцы, танцам суправаджаюцца вялікай колькасцю нотных прыкладаў, схематычных малюнкаў танцавальных фігур, графічных расшыфровак карагодаў і танцаў (што з’яўляецца важным метадычным дапаможнікам для пастановачнай практыкі); раздзелы, прысвечаныя ткацтву і народныму тэкстылю змяшчаюць фотаілюстрацыі, падрабязныя схемы-малюнкі ўзораў і крою (малюнкі да раздзелаў па народнаму адзенню і яго рэканструкцыі зроблены М. Раманюком, У. Піскуном, М. Віннікавай, М. Раманюком, І. Смірновай і інш.).

Праца выклікае велізарны навуковы інтарэс, як у вучоных-славістаў, так і даследчыкаў народнай культуры краін, мяжуючых з Беларуссю – Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы.

Ідэя выдання і агульнае рэдагаванне ўсіх тамоў належыць старшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Тамары Барысаўне Варфаламеевай.

Усе аўтары – высокакваліфікаваныя даследчыкі, добра вядомыя, як у Беларусі, так і за яе межамі, маюць шматлікія публікацыі па розных праблемах беларускай навукі і культуры. Шасцітомнае (у дзесяці кнігах) выданне “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў” ужо стала крыніцай новых ведаў і матэрыялаў для фалькларыстаў, этнографаў, этнамузыказнаўцаў, этналінгвістаў, пра што сведчаць шматлікія станоўчыя рэцэнзіі спецыялістаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Сербіі.

Выданне і калектыў аўтараў (у асобах Т. Б. Варфаламеевай, М. А. Козенка і А. М. Боганевай) ганараваны спецыяльнай прэміяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва.

Год заснавання app
Год заканчэння app
Звязаныя калектывы app
Краіны app

Выданні 10 (праз поле „Сэрыя“)

  1. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў . У 6 т. Т. 5. Цэнтральная Беларусь. У 2 кн. Кн. 1. / В.І. Басько (і інш.); ідэя і а...
  2. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў . У 6 т. Т. 5. Цэнтральная Беларусь. У 2 кн. Кн. 2 / А.М. Боганева (і інш.); ідэя і ...
  3. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе / Т.Б. Варфаламеева, В.І. Басько, М.А. Козенка ...
  4. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М.А. Козенка ...
  5. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 3. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн. 1 / В.І. Басько і інш.; аўт. ідэі Т...
  6. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 3. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн. 2 / А.М. Боганева і інш.; аўт. ідэі...
  7. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. Кн. 1 / В.І. Басько і інш.; ідэя і агульн. р...
  8. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. Кн. 2. / А.М. Боганева і інш.; ідэя і агульн...
  9. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 1 / Т.В. Валодзіна і інш....
  10. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 2 / А. М. Боганева [і інш...

Аўдыётэка 3 (праз поле „Сэрыя“)

  1. Брэсцкае Палессе ТМКБ Том 4. Кніга 1 (CD-дадатак да кнігі)
  2. Брэсцкае Палессе ТМКБ Том 4. Кніга 2 (CD-дадатак да кнігі)
  3. Цэнтральная Беларусь.ТМКБ Том 5. Кніга 1 (CD-дадатак да кнігі)
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.07.2018 20:32:15

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.