Апісанне

Праект "Любімыя беларускія казкі" - гэта серыя радыё-падкастаў радыё Sputnik для дзяцей і дарослых. Аўдыяверсіі беларускіх народных казак дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з вуснай фальклорнай спадчынай сваёй краіны на роднай мове, а іх бацькам - зладзіць цікавую забаўку для свайго дзіця. У казачным сусвеце хаваецца гультай Несцерка, хітрун Сіняе Світа, расце залатая яблынька, жыве шчасце і адбываецца шмат яшчэ чаго цікавага, таму сумаваць дзеткам не давядзецца.

Цяпер маленькія аматары цудаў могуць самастойна ці разам з дарослымі дакрануцца да чароўнага сусвету беларускіх казак - даведацца, дзе жыве Шчасце бедняка, колькі дзяцей у знакамітага казачнага героя Несцеркі, дзе расце Залатая яблынька і аб многім-многім іншым.

Аўдыяверсіі казак не толькі дапамогуць сучасным бацькам, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без інтэрнэту, але і стануць маленькай лічбавай энцыклапедыяй беларускай вуснай фальклорнай спадчыны.

"Любімыя беларускія казкі" на радыё Sputnik Беларусь - паслухайце ўсёй сям’ёй.



Катэгорыя

цыкл радыёперадач

Год заснавання

Звязаныя калектывы

Краіны


Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2020 22:18:12

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.