:
Вянгура Ганна Паўлаўна / 1912, в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Паказваць як
Вянгура Ганна Паўлаўна
Поўнае імя на іншых мовах

Венгура Анна Павловна

Дачыненне да традыцыйнай культуры
аўтэнтычны носьбіт
Род заняткаў
Год нараджэння
Біяграфія

Вянгура Ганна Паўлаўна (1912–2003), спявачка і расказчыца, носьбітка мастацкіх традыцый Тураўшчыны (в. Тонеж, Лельчыцкі раён). Народная лекарка. .<...> "Арганізатар, запявала, падводка ў спантанных гуртах тонежскіх спявачак. Паводле ацэнкі аднавяскоўцаў, "баба Ганна ўсё чыста ведае – колішнія векавечныя і цяперашнія песні... Можа і сама здумляць казкі, загадкі". У 1930-я гг. у час палескіх экпедыцый пецярбургскія даследчыкі Я. Гіпіус і З. Эвальд запісалі ад В. шмат песень, частка з якіх увайшла ў зборнік "Беларускія народныя песні" (1941) серыі "Песні народаў СССР". У 1960–1990-я гг. З. Мажэйка запісала ад В. больш за 100 песень, легенд, мясцовых павер'яў, апавяданняў аб падзеях ваеннага часу. Песні В. у адзіночным і ансамблевым выкананні гучаць на дыску "Музычны фальклор беларускага Палесся" (1988) і ў аўдыяанталогіі "Беларускі музычны фальклор" (1990). Яна адна з галоўных гераінь (расказчыца, спявачка, карагодніца) у 7 этнамузычных кінастужках па сцэнарыях З. Мажэйка". (Беларускі фальклор: энцыклапедыя, Мінск, 2005)

Звязаныя калектывы
Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.07.2019 01:13:12

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.