:
Шыманчык Юзаф
Паказваць як
Шыманчык Юзаф
Дачыненне да традыцыйнай культуры
медыя-работнік
Род заняткаў
Біяграфія

беларускі фатограф Юзаф Шыманчык (1909–2003). Нарадзіўся ён у Косаве.

Будучы 14-гадовым хлопчыкам, Юзік упершыню выпадкова пазнаёміўся з фотаапаратам. Захапленне тэхнікай і фотамастацтвам змяніла яго жыццё. Пачынаў юнак як самавук. Але з часам набыў прафесійнае майстэрства і заснаваў сваё фотаатэлье — спачатку ў родным Косаве, потым у Слоніме падчас вайны, а пасля 1945 года ў Польшчы ў Кутне. Заўзяты ідэяй Яна Булгака, які быў прыхільнікам фатаграфавання Бацькаўшчыны, ён з рэпарцёрскім запалам дакументаваў Беларусь — здымаў беларускае Палессе, азёры Белае і Спораўскае, Косава, вёску Пескі (цяпер Бярозаўскі раён), Слонім, Пінск, сялян, рабочых, сцэны быту сельскіх жыхароў, іх цяжкую працу і г.д. Захавалася каля 400 этнаграфічных і дакументальных здымкаў з Палесся. 50 фотаздымкаў у Юзафа Шыманчыка набыў у 1990-х гадах Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Фатограф падараваў музею і адзін са сваіх фотаальбомаў.

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

Фотатэка 9 (праз поле „Фатограф / мастак“)

  1. Дзяўчына і хлапец у святочных строях на вуліцы (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  2. Жанчына з дзіцём стаіць ля хаты (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  3. Жанчына за кроснамі падчас ткацтва (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  4. Жанчына і мужчына разам са сваёй свіннёй (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  5. Жанчына ў мясцовым святочным строі ля плота (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  6. Жанчыны ля калодзежа падчас размовы (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  7. Рыбак са сваімі прыладамі: сетка і вясло (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  8. Рыбакі перабіраюць сетку (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф
  9. Старыя на палетках у цёплым адзенні (1930-я, г. Косава, Івацэвіцкі раён). © Шыманчык Юзаф

Прэса 1 (праз поле „Звязаныя персаналіі“)

  1. 2017.04.18 — Фатаграфічная спадчына Юзафа Шыманчыка / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.10.2019 13:15:47

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.