:
Панізнік С.
Паказваць як
Панізнік С.
Поўнае імя (BE)
Панізнік Сяргей Сцяпанавіч
Дачыненне да традыцыйнай культуры
даследчык
Род заняткаў
Біяграфія

Беларускі паэт, празаік і публіцыст; мае псеўданім Сяргей Папар. У зборніках паэзіі “Кастры Купалля” (1967), “Палявая пошта” (1972), “Крона надзеі” (1975), “Чало і век” (1979), “Слова на дабрыдзень” (1982), “Мацярык” (1984), “Стырно” (1989), “А пісар земскі...” (1994), “Сустрэча роднасных сусветаў” (1997) – услаўляе родны край і яго духоўную спадчыну, пераемнасць пакаленняў, філасофскі разважае над часам і гісторыяй свайго народа.
Аўтар кнігі публіцыстыкі “Пасля вогненных вёсак...” (1980), дакументальнай аповесці “Браніслава” (1985), “Асвейская трагедыя” (1992) пра Саласпілскі лагер смерці.
Піша для дзяцей: зборнікі вершаў “Адкуль вясёлка п’е ваду” (1981), “Жыцень” (1986), “Мы – грамацеі” (1989), “Золкая зёлка” (1999).
У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967).

Фота
Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Спасылкі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.06.2019 08:39:15

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.