:
Сербаў І. А.
Паказваць як
Сербаў І. А.
Поўнае імя (BE)
Сербаў Ісак Абрамавіч
Поўнае імя на іншых мовах

Сербов Исаак Абрамович

Дачыненне да традыцыйнай культуры
даследчык
Род заняткаў
Біяграфія

Ісак Абрамавіч Сербаў (25 мая 1871, в. Кульшычы, Прапойскі павет (зараз Слаўгарадскі раён) — 21 студзеня 1943) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), кандыдат гістарычных навук (1934).

Нарадзіўся 25 мая 1871 года ў вёсцы Кульшычы Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці). У 1892 годзе скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у Мінску і іншых гарадах. У 1910—1913 гадах як сябра Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў Беларусь. У 1918 годзе скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут. У 1919—1921 гадах працаваў у аддзелах народнай асветы Магілёўскай і Гомельскай губерняў, узначальваў працы па зборы і ахове помнікаў гісторыі і мастацтва. З 1923 года працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1925 года сакратаром секцыі этнаграфіі Інбелкульта. У другой палове 1920-х гадоў даследаваў курганы дрыгавічоў каля Мінска і Мазыра. З 1929 года навуковы сакратар кафедры этнаграфіі і фальклора Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў выкладчыкам у Тамбоўскім педагагічным інстытуце.

З 1900 года вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва, на аснове якіх у 1951 годзе быў выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва». Першым сярод беларускіх этнографаў сабраў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіранні абагульніў у працах «Сяло Вялікае; Малюнкі з жыцця Беларусі» (1910), «Вандроўкі па Палессі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915).

У 1920-х гг. праводзіў раскопкі магільніка 5—8 стст. каля Новага Быхава, даследаваў курганы дрыгавічоў каля Мазыра і Мінска, крывічоў уздоўж ракі Ушача, радзімічаў каля Новага Быхава і ў басейнах Проні і Ухлясці. Вывучыў каля 100 насыпаў, даследаваў і зрабіў апісанне больш за 30 гарадзішчаў, селішчаў і стаянак.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 344.

Фота
Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Спасылкі
дасяжна толькі ў поўнай версіі

Выданні 2 (праз поле „Аўтар(ы)“)

  1. Вічынскія паляне: матэрыял. культура: этнагр.нарыс Бел. Палесся/ Сербаў І.А.Мінск: БФК, 2005. 88 с.
  2. Сербов И. А. Белорусы-сакуны. Краткий этнографический очерк / Сборник отделения русского языка и словесности Императорской ак...

Фотатэка 3 (праз поле „Фатограф / мастак“)

  1. Вуліца ў в. Аўцюкі (1911, в. Вялікія Аўцюкі, Калінкавіцкі раён). © Сербаў І. А.
  2. Тры жанчыны чысьцяць бульбу на парозе хаты, побач трое дзяцей (1911, г. Васілевічы, Рэчыцкі раён). © Сербаў І. А.
  3. Чатыры дзяўчыны ў строях (1911, в. Прудок, Мазырскі раён). © Сербаў І. А.

Відэатэка 1 (праз поле „Звязаныя асобы“)

  1. 2016 - Валянціна Лебедзева - Жанчыны ў традыцыйнай культуры Палесся [лекцыі, майстар-класы]

Артыкулы 1 (праз поле „Звязаныя персаналіі“)

  1. Лобачевская О. А. Коллекция фотографий белорусского этнографа Исаака Сербова в собрании отдела рукописей библиотеки Вильнюсск...

Прэса 1 (праз поле „Звязаныя персаналіі“)

  1. 2018.03.23 — Чаму выбухнула Слуцкае паўстанне? / Газета "Новы Час" (novychas.by)

Выданні 2 (праз поле „Звязаныя асобы“)

  1. Беларускае народнае мастацтва Белорусское народное искусство: Альбом / Акад. наук БССР, Ін-т гісторыі, Секцыя этнаграфіі і фа...
  2. Беларусы ў фатаздымках Ісака Сербава. 1911-1912=The Belarussians in the photos by Isaac Serbau=Baltarusiai Isako Serbovo metų...
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.01.2019 09:48:58

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.