::
Музей старажытнабеларускай культуры (ІМЭФ)
Назва
Музей старажытнабеларускай культуры (ІМЭФ)
Тып
музэі, архівы, бібліятэкі
Апісанне

Афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі Музея старажытнай беларускай культуры адбылося 15 траўня 1979 г., калі ўрачыста адзначалася 50-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У аснову музейнага збору пакладзены калекцыі, сабраныя на працягу многіх гадоў супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы ў ходзе мастацтвазнаўчых і этнаграфічных экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі. Галоўнай мэтай музея з'яўляецца фарміраванне эксперыментальнай базы для далейшага развіцця розных галін гістарычнай навукі - гісторыі мастацтваў, рамёстваў, этнаграфіі, эстэтыкі. За час свайго існавання Музей стаў важным навукова-даследчым, асветніцкім цэнтрам, які праводзіць разнастайную работу па зборы, захоўванню, вывучэнню помнікаў старажытнабеларускай культуры і мастацтва.

Музей старажытнабеларускай культуры складаецца з трох асноўных выставачных залаў і памяшканняў, у якіх размешчаны экспанаты з Чарнобыльскай зоны. У ім прадстаўлены матэрыялы 14 буйных калекцый, што налічваюць каля 30 тысяч адзінак захоўвання асноўнага, навукова-дапаможнага і эксперыментальна-рэстаўрацыйнага фондаў. Штогод Музей наведваюць 5-6 тысяч чалавек.

Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.

Спасылкі
Год заснавання
Бацькоўская установа
Карта
Звязаныя лакацыі

Выданні 4 (праз поле „Калектывы (выдаўцы, установы)“)

  1. Музей старажытнабеларускай культуры: дапаможнік для наведвальнікаў. Мінск: Беларуская навука, 1998
  2. Музей старажытнабеларускай культуры: мастацкія, этнаграфічныя і археалагічныя калекцыі: аглядальнік. Мінск, 2012.
  3. Музей старажытнабеларускай культуры: народны касцюм і абрадавы ручнік: аглядальнік. Мінск, 2012.
  4. Музей старажытнабеларускай культуры. Альбом/ Укл. А.А. Ярашэвіч. Мінск: Беларусь, 2004.282 с.

Відэатэка 3 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. 2002 - Музеум - Калекцыя ганчарных работ Я. Кісяля (в. Гарадная) [перадача]
  2. 2015 - CTV.BY: Беларускія традыцыі. Гісторыя ўзнікнення нацыянальнага беларускага касцюма [сюжэт]
  3. 2017 - О настоящей истории белорусского народного костюма (CTV.by, М. Віннікава) [сюжэт]

Прэса 1 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты, установы)“)

  1. 2018.04.05 — Беларускі каляндар ажыў у дзіцячых малюнках (фота) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.08.2019 17:28:17

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.