:: calculation
"Журавушка", спеўны фальклёрна-этнаграфічны гурт (в. Атвержычы, Столінскі раён)
Назва text
"Журавушка", спеўны фальклёрна-этнаграфічны гурт
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў
Лога, фота image
Апісанне text

Спеўны фальклёрна-этнаграфічны гурт в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці "Журавушка”

  • Яхнавец Ганна(1942)
  • Касцюк Ніна (1938)
  • Вабішчэвіч Надзея (1940)
  • Яхнавец Пётр (1922)
  • Яхнавец Любоў (1954)
  • Пачко Надзея (1954)
  • Бахурэвіч Марыя (1950)
  • Сімончык Паліна (1938)
  • Сенькавец Любоў (1948)
  • Сімончык Паліна (1938)      


Калектыў быў заснаваны пры сельскім клубе ў 1983 годзе ініцыятывай загадчыцы Атвержыцкага сельскага клуба, кіраўніка гурта, Яхнавец Любові. Аснову рэпертуару складаюць мясцовыя песні і танцы, засвоеныя яшчэ ў дзяцінстве. Гэта каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя, сямейна-бытавыя, лірычныя песні, балады, прыпеўкі. У 1996 годзе калектыву прысвоена званне "народны”.

Гурт з’яўляецца дыпламантам Міжнароднага фестывалю фальклору ў Пінску (1994), рэспубліканскіх фестываляў народнага мастацтва "Беларусь – мая песня” (1997-1998), Фестывалю народнай творчасці чарнобыльцаў (1999).У 2006 г. гурт у частковым складзе прымаў удзел у Першым этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” (Яхнавец Любоў,Сімончык Паліна,Бахурэвіч Марыя,Сенькавец Любоў, Яхнавец Ганна, Вабішчэвіч Надзея). У 2009 г. гурт удзельнічаў у фестывалі "Там по маёвуй росі” у Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі). 

У 2000 і 2006 г. Мазюк І. здейсніла аудыозапіс шэрагу песень у выкананні гурта; у 2006 годзе – студыйны запіс. 

Дыскаграфія: У аудыодыск "Этнічная музыкы беларусаў” (2006 г.) увайшлі наступныя песні: Ой як по мору (веснавая песня-карагод) Серая гусонька, дзе ж ты була (веснавая песня-карагод) Ой не росці ж кропе (веснавая песня-карагод) Як пойду я гукаючы (ягадная песня) Чэрэз покутне окно (вясельная песня)У аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008) увайшлі наступныя песні: Ой не росьці ж, кропе(веснавая песня-карагод) Ой журавко-журавко (бяседная песня)

Andrzej Bieńkowski ‎– Białoruś. Śpiewy obrzędowe / Śpiewy z Kołchozów Muzyka Odnaleziona Warszawa 2014  

Спасылкі embed
Год заснавання app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.11.2018 03:56:30

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.