:: calculation
фальклорна-этнаграфічны калектыў в. Ананчыцы Салігорскага р. (в. Ананчыцы, Салігорскі раён)
Назва text
фальклорна-этнаграфічны калектыў в. Ананчыцы Салігорскага р.
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
аўтэнтычны фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў танец
Лога, фота image
Апісанне text

У Ананчыцах фальклорна-этнаграфічны калектыў быў створаны ў далёкім, як цяпер здаецца, 1965 годзе. Рэпертуар яго вельмі разнастайны. Ён складаецца з мясцовых каляндарна-абрадавых, сямейна-абрадавых, побытавых, жартоўных, лірычных, пазаабрадавых песень. Удзельніцы гурта валодаюць рознымі жанрамі вуснай народнай творчасці: ведаюць замовы, прыказкі, прымаўкі, загадкі, казкі, легенды і паданні. Рэпертуар багаты таксама і танцамі: “Сербіянка”, “Матлёт”, “Карапэт”, “Людзвінка” і г. д.

За час свайго існавання фальклорна-этнаграфічны калектыў в. Ананчыцы выступаў па ўсёй Беларусі, а таксама ў Літве і Польшчы, яшчэ ў савецкі час у Маскве на фірме "Мелодыя" запісаў пласцінку. Пры народным фальклорным калектыве створаны дзіцячы калектыў-спадарожнік “Лянок”, у якім дзеці з задавальненнем пераймаюць майстэрства сваіх бабуль.

Год заснавання app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app

Аўдыётэка 1 (праз поле „Калектывы“)

  1. Этнаграфічны ансамбль в. Ананчыцы Салігорскага р-на

Прэса 1 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты, установы)“)

  1. 2014.07.02 — Нематэрыяльная культурная спадчына Салігоршчыны / Інвентар НКС / livingheritage.by
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2018 06:29:16

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.