Салігорскі раён багаты на розныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абрады, святы, выканальніцкія мастацтвы, рамёствы. Асяродкамі, дзе найбольш плённа захоўваецца і транслюецца традыцыйная культура, з'яўляюцца вёскі Рог і Восава, а таксама Ананчыцы.
Салігорскі раён багаты на розныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абрады, святы, выканальніцкія мастацтвы, рамёствы. Асяродкамі, дзе найбольш плённа захоўваецца і транслюецца традыцыйная культура, з'яўляюцца вёскі Рог і Восава, а таксама Ананчыцы.
У в. Рог узяты пад ахову дзяржавы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Калядны абрад Шчадрэц" (больш інфармацыі пра яго можна атрымаць тут і тут). Пераемнікамі каляднай традыцыі в. Рог з'яўляецца гурт "Палескія крыніцы", які напалову складаецца з бабуль в. Рог, а напалову – з маладзейшых жанчын в. Восава. Да таго ж дзейнічае дзіцячы гурт-спадарожнік "Палескіх крыніц" "Ручаёк".
У Ананчыцах фальклорна-этнаграфічны калектыў быў створаны ў далёкім, як цяпер здаецца, 1965 годзе. Рэпертуар яго вельмі разнастайны. Ён складаецца з мясцовых каляндарна-абрадавых, сямейна-абрадавых, побытавых, жартоўных, лірычных, пазаабрадавых песень. Удзельніцы гурта валодаюць рознымі жанрамі вуснай народнай творчасці: ведаюць замовы, прыказкі, прымаўкі, загадкі, казкі, легенды і паданні. Рэпертуар багаты таксама і танцамі: “Сербіянка”, “Матлёт”, “Карапэт”, “Людзвінка” і г. д.
За час свайго існавання фальклорна-этнаграфічны калектыў в. Ананчыцы выступаў па ўсёй Беларусі, а таксама ў Літве і Польшчы, яшчэ ў савецкі час у Маскве на фірме "Мелодыя" запісаў пласцінку. Пры народным фальклорным калектыве створаны дзіцячы калектыў-спадарожнік “Лянок”, у якім дзеці з задавальненнем пераймаюць майстэрства сваіх бабуль.
У Ананчыцах дасюль калядуюць, гукаюць вясну. Вялікае свята для вёскі – рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва "Сугалоссе", які ў 2014 г. прайшоў 5-ы раз. На фэст з'язджаюцца фальклорныя гурты з усёй Мінскай вобласці. На кірмашы рамёстваў падчас фестывалю выстаўляюцца вырабы майстроў Салігоршчыны. У раёне сустракаюцца вельмі цікавыя тканыя рэчы, але актыўнай дзейнасці па аднаўленні мясцовых тэхналогій ткацтва, на жаль, не вядзецца. Папулярнасцю карыстаюцца гурткі па саломапляценні, вышыўцы, інкрустацыі саломкай, вырабе лялек. Штогод у раёне праходзіць тыдзень традыцыйнага строю. Пры клубных установах вёсак Восава, Доўгава, Старобін, Вялічкавічы, Гоцк, Старыя Цярушкі, Хорастава, Скаўшын дзейнічаюць пакоі-музеі, дзе сабраны мясцовыя прадметы традыцыйнага побыту.
Фота з фестывалю "Сугалоссе" 2014 г. можна паглядзець тут.
Алена Ляшкевіч
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.