::
"Таняжанка", народны фальлорны калектыў, в. Тонеж Лельчыцкага р. (в. Тонеж, Лельчыцкі раён)
Назва
"Таняжанка", народны фальлорны калектыў, в. Тонеж Лельчыцкага р.
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
фальклорны "народны"
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў
Лога, фота
Апісанне

 Удзельнікі:

Прыбалавец Галіна (1934), Прыходзька Кацярына (1936), Акуліч Надзея (1936), Венгура Анастасія (1937), Грудніцкая Марыя (1946), Дарашэвіч Анастасія (1948), Чэрнушэвіч Валянціна (1941), Рагавая Марыя (1948), Дрынеўская Надзея (1949), Прыбалавец Тамарыа (1950), Дрынеўская Ганна (1951), Маліноўская Галіна (1957), Карась Марыя (1958).

У 1968 годзе пры Тонежскім сельскім клубе быў створаны ансамбль народнай песні, які перарос у хор з колькасцю ў 40 чалавек. У 1984 годзе хору было нададзена ганаровае найменне "народны”. У 2006 годзе хор быў рэарганізаваны ў народны фальклорны калектыў "Таняжанка”, які з’яўляецца творчым спадкаемцам легендарнага калектыву.

У рэпертуары гурта песні каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, якія выконваюцца ў архаічнай традыцыі унісонна-гетэрафоннга спеву, а таксама пазаабрадавыя розных гістарычных перыядаў.

Народны фальклорны калектыў "Таняжанка” з’яўляецца пастаянным удзельнікам імпрэз абласнога, міжрэгіянальнага і міжнароднага значэння, прыведзены толькі некаторыя з апошніх:

  • Міжнародны фестываль "Najstarsze Pieśni Europy” (Люблін, Польшча).
  • Міжнародны фестываль фальклорнага мастацтва "Майскія асамблеі”, Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных (Масква, Расія).
  • Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся” (а/г Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць).
  • Рэспубліканскае свята "Бульбаш” (гарналыжны цэнтр "Сілічы”).
  • Рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва "Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных” на прызы народнага артыста Рэспублікі Беларусь М.П. Дрынеўскага.
  • Фестываль этнамузычных культур падчас XХІІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2013). 

Пры ўдзеле народнага фальклорнага калектыву "Таняжанка” зняты фільм "Абрад "Чырачка”, або "Як у Тонежы вясну гукалі” (рэжысёр Марыя Курачова), студыя "Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм” (2014).

Гурт з'яўляецца захавальнікам эл-ту НКС "Абрад гукання вясны "Чырачка". 

“Таняжанка” мае дзіцячы гурт-спадарожнік, які ўдзельнічае ва ўсіх святах і абрадах.

Спасылкі
Год заснавання
Карта
Звязаныя лакацыі

Аўдыётэка 1 (праз поле „Калектывы“)

  1. Musical atlas. Bielorussie: Musical Folklore of the Byelorussian Polessye.

Элементы НКС 1 (праз поле „Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента“)

  1. Абрад гукання вясны “Чырачка” ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці

Відэатэка 3 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. 1977 - Тонежские бабы [дак. фільм]
  2. 2016 - The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs / Песні старой Еўропы - старажытныя беларускія народныя песні ...
  3. 2016 - Аўтаспынам па Беларусі — Як на Палессі шаптухі ад рожы лечаць [перадача]

Прэса 7 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты, установы)“)

  1. 2014.03.04 — Абрад "Чырачка" в. Тонеж Лельчыцкага раёна 2 сакавіка 2014 г. / Інвентар НКС / livingheritage.by
  2. 2014.03.08 — Ой ты, чырачка-пташачка! / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  3. 2016.02.06 — Шлях “Чырачкі” / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  4. 2016.05.21 — Са статусам і без / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  5. 2017.02.27 — Масленку паводле старадаўніх абрадаў адсвяткавалі на Тураўшчыне (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  6. 2017.02.27 — Старажытная і сучасная “Чырачка” / Інвентар НКС / livingheritage.by
  7. 2017.05.01 — «Вытокі» музычна-турыстычнага сезону ў Верхнім горадзе / Газета "Новы Час" (novychas.by)

Падзеі 1 (праз поле „Пры ўдзеле (спасылка)“)

  1. V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.12.2018 08:59:47

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.