Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) – буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь – ужо больш за 95 гадоў нязменна захоўвае афіцыйны статус дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва краіны і застаецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады Беларусі.
Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА – інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь. Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу, размяшчаючы навіны на ўласным інтэрнэт-сайце на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах. БЕЛТА – адзіная ў рэспубліцы дзяржаўная крыніца аператыўнай інфармацыі на пяці мовах.
Штодзень БЕЛТА рыхтуе і распаўсюджвае 150-170 інфармацыйных паведамленняў аб важнейшых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі, дзеяннях і рашэннях вышэйшага кіраўніцтва краіны і іншых структур улады, міжнародных сувязях і кантактах.
Фотастужка БЕЛТА штодзень размяшчае 20-25 фотатэм – гэта больш за 100 фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/about_company/
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.