Гурт „вырас“ у 2008 годзе з агульных спеўных заняткаў пры РМГА „Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“. Рэпертуар гурта папаўняецца падчас этнаграфічных экспедыцый. Вандруючы па Беларусі дзяўчаты імкнуцца вывучаць спеўную традыцыю напасрэдна ад яе носьбітаў. Таму і ў выкананні прытрымліваюцца прынцыпу спяваць без апрацовак, зберагаючы асаблівасці мовы, імкнуцца найбольш дакладна пераняць манеру спеву пэўнага рэгіёну. Рэпертуар гурта складаюць песні з розных рэгіёнаў Беларусі: Палесся, цэнтральнай і паўночнай Беларусі…. Адраджаючы старажытныя святы, вывучаючы спрадвечныя рамёствы - спявачкі спрабуюць па-свойму вырашыць праблему пераемнасці і існавання традыцыйнай культуры ў гарадскім асяродку.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.