:: calculation
А Калядачкі, а хадзіце к нам / песня, тэкст — в. Навахросты, Крупскі раён
Загаловак/назва text
А Калядачкі, а хадзіце к нам
Від category
песня
Змест category
тэкст
Статус category
апрацавана
Жанры, тэмы, тэгі app
Апісанне text

1. Гілевіч, 1974, с. 16. Зап. М. Драніца ў в. Навахросты Крупскага р.

Поўны тэкст text

А Калядачкі, а хадзіце к нам, 
Ой, рана, рана, а хадзіце к нам. 
А хадзіце к нам, а мы рады вам, 
Ой, рана, рана, а мы рады вам. 
Нашы праснічкі паламаліся, 
Ой, рана, рана, паламаліся. 
Верацёначкі пагубляліся, 
Ой, рана, рана, пагубляліся. 
Нашы пальчыкі паспрадаліся, 
Ой, рана, рана, паспрадаліся. 
I пярсцёначкі пасціраліся, 
Ой, рана, рана, пасціраліся. 
Каб вас, Калядак, нядзель дзесятак, 
Ой. рана, рана, нядзель дзесятак. 
Мы бы, дзевачкі, нагуляліся, 
Ой, рана, рана, нагуляліся. 
I Калядак наўспаміналіся, 
Ой, рана, рана, наўспаміналіся.

Хто запісаў app
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі) app
Карта calculation
Месца паходжання app
Выданні, дзе публікавалася app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.07.2018 13:57:26

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.