:: calculation
Пра масьленічныя катанні / абрад, відэа,тэкст — в. Запруддзе, Віцебскі раён
Загаловак/назва text
Пра масьленічныя катанні
Від category
абрад
Змест category
відэа тэкст
Статус category
у працэсе апрацоўкі
Відэа (YouTube, Vimeo) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі app
Апісанне text

2015 г. в. Звянячы Талачынскага р. Шчэрба (дзяв. Шпунтова) Валянціна Аляксандраўна 1930 г. н., нар. у в. Запруддзе Віцебскага р. Працавала на ільнофабрыцы ў Оршы.

Поўны тэкст text

Катанне на конях

— Што на Масленку рабілі, акрамя калодак?

На конях дзяцей каталі. Запрягаюць такую тарантайку, панасадзюць туда дзяцей. Аглоблю, дугу ўкрашалі лентачкамі ўсякімі. То там які ласкуточак – якія там ленты былі да вайны? Я ня помню. Ласкуточкі гдзе-та чаво-та атарвалі. Дажа дзелалі з бумагі такія цвяточкі. Цвяточак завяжуць, ён такі длінненькі балтаецца, на аглаблю вешалі і дзяцей каталі.

— А бубеньчыкі мацавалі?

Не помню бубеньчыкаў. Бубеньчыкі – эта была на свадзьбу. Калі ехала свадзьба забіраць маладую, то ехалі з бубеньчыкамі.

— А на Масленку куды тых дзяцей вазілі?

Проста па уліцы пакатаюць. Адніх садзілі, патом другіх. Дзядок які добранькі найдзецца, пакатаець.

— А хто таму дзядку каня украшаў?

Жанчыны украшалі. Весела очэнь была. Сані, запрагалі тройку. Нас садзілі, я не хвалюся, я харашо очэнь пела. Мяне пасадзяць, і да самых Лётцаў давязуць. І дзе тыя Лётцы! І с адтуль прывязуць. А тагда сьледуюшчых содзюць. А там сьледуюшчых. Адзін раз нас завёз аж у Шэвенку. Озера замёрзшае, і он нас па озеру катаў. Нас нескалька дзеўчонак была.

Катанне з гор

— А з гор каталіся?

Ну, з гор каталіся, эта на эціх… У нас <у в. Запруддзе Віцебскага р.> вазок усьцянуць, пряма на кладбішче, гара, каля нашага агарода, па ўзводу, і на ту сторану аж Двіны пераязжалі. Раньшэ ж лёд быў, дзеткі маі… Мужыкі хадзілі лёд этат резалі, і лёд вазілі, дзелалі леднікі такія, штобы малако можна была храніць. І вот мужыкі ідуць, лёд пілой распілівалі, і такія бальшые груды накладзёт на санкі, тут его сложаць, ілі апілкамі, ілі кастрой, хадзілі, дзе мяльле было… У каго не была апілак, то кастрой. Кастрой пасыпюць, лёд паложаць, тады снова кастрой. І вот эта лядоўня ўсё лета малако.

— А хто катаўся? Дзеці, ці маладзёж?

Мы каталіся, у каго нага, у каго рука балтаецца, і нікагда палома ні ў каго не была. Дзядзька мой ужо жанаты быў. Усьцянуць вазок эты, мужыкі ж, хлопцы ўсцягваюць, глабель не было, не знаю, як гэта ўсцягваюць. Усцянуць, паставяць, не успеюць эты вазок стаць, як мы ўжо як мухі туда. Ў каго нага баўтаецца, у каго рука балтаецца, і нікагда ніхто нічаго не паламаў.

— Дык гэта воз як каня запрагалі?

Да, вазочак такі. Маладых вазілі, свадзьбу такое во.

— Дык гэта раз толькі скацяцца?

Які раз! Як начнуць с утра – і да самага вечара, а можа да цямна.

— А хто яго цягаў?

Большыя хлопцы, усе цягалі.

— І дзеўкі?

Дзеўкі, усе.

Хто запісаў app
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі) app
Карта calculation
Месца паходжання app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.07.2018 04:53:30

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.