::
Ай была ў мяне, а была ў мяне, ні маць – мачыха / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Ай была ў мяне, а была ў мяне, ні маць – мачыха
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
4:38
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ай была ў мяне, а была ў мяне, ні маць – мачыха,
Ні маць – мачыха.
[Будзіла мяне, будзіла мяне, параней сябе,
Параней сябе].
Пасылала мяне, пасылала мяне і туды й сюды,
І туды й сюды.
І туды й сюды, і туды й сюды, у цёмны луг вады,
У цёмны луг вады.
Я ж маладзенька, я маладзенька – паслухмяная,
Паслухмяная.
Я й за вядзерцы, я за вядзерцы – па ваду пашла,
Па ваду пашла.
А іду поля, а іду поля, іду другоя,
Іду другоя.
Ай на трэццяя, а на трэццяя ўзыходжаю,
Узыходжаю.
[К цёмнаму лугу, к цёмнаму лугу падыходжаю,
Падыходжаю].
Ай бягуць, бягуць, а бяруць, бягуць а тры воўчыкі,
Усе тры шэрыя.
Ай радзюць раду, а радзюць раду, як мяне з'есці,
Як мяне з'есці.
А й адзін кажа, а адзін кажа: а мне ножачка,
А мне ножачкі.
А другі кажа, а другі кажа: а мне ручычкі,
А мне ручычкі.
А трэцці кажа, а трэцці кажа: а мне ўся дзеўка,
А мне ўся дзеўка.
А й ліцяць, ліцяць, а ліцяць, ліцяць а тры голубы,
А тры сызыя.
Усе тры сызыя, усе тры сызыя, белакрылыя,
Белакрылыя.
- Ай вы, голубы, а вы, голубы, ай вы сызыя,
Ай вы сызыя.
Ай вы сызыя, а вы сызыя, белакрылыя,
Белакрылыя.
Памачыця ж вы, памачыця ж вы ў маю кроў крылля,
У маю кроў крылля.
Ай ляціця вы, а ляціця ж вы к майму татачку,
К майму татачку.
А пасяцця вы, а пясяцця вы на вароціках,
На вароціках.
У майго татачкі, у майго татачкі а краўцы шыюць,
А краўцы шыюць.
Ой краўцы шыюць, а краўцы шыюць мне катаначку,
Мне катаначку.
А скажыця вы, а скажыця вы, хай мне ня шыюць,
Хай мне ня шыюць.        
А ніхай шыюць, а ніхай шыюць ліхой мачысі,
Ліхой мачысі.
Ліхой мачысі, ліхой мачысі, і дачкам яе,
І дачкам яе.


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.02.2020 10:02:09

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.