::
Наварыў вірабей піва / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Наварыў вірабей піва
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:43
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Наварыў вірабей піва (2 р)
А надзелаў ён дзіва (2 р)
А зазваў усіх пташак (2 р)
Адные савы ні зваў (2 р)
А сава ніўпірліва (2 р)
Прыляцела сама ў піва (2 р)
Села йна на прыпічку,
Села йна на прыпечку.
Як зайграла ў скрыпачку (2 р)
А сарокі ў скокі (2 р)
А вароны ў ладоні (2 р)
Як пашоў вірабей ў скакі [танцы] (2 р)
Паламаў ногі-пальцы (2 р)

Наварыў брацец піва (2 р)
А зазваў усю радню (2 р)
І багатаю сястру (2 р)
А беднаю ні пазваў (2 р)
А бедная неўпірліва (2 р)
Йна прышла сама ў піва (2 р)
Стала йна у парозі (2 р)
Як пень пры дарозі (2 р)
У яго пір ні вясёлы (2 р)
І гарэлка ня горка (2 р)

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2019 21:31:54

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.