::
Я, я ў цябе адна / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Я, я ў цябе адна
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
2:02
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Я, я ў цябе адна,
Беленька штодня.
А ня то што дня,
Што нядзелячку (2 р)
Не 'ддавай мяне
Замуж далёка (2 р)
А як аддасі –
На век заясі (2 р)
Я к табе ў госці,
Павек не прыйду (2 р)
А я зімою,
Я й за снігамі (2 р)
А я вясною,
Я й за вадою (2 р)
А я й ўлетку,
За работаю (2 р) 

Дачушка мая,
Ты ж ка мне штодня,
Штонядзялячку.
А ты зімою,
Ты й ў вазочку,
Па сіроночку.
А ты вясною,
Ты й ў чаўночку,
Па Дунаёчку.
А ты й ўлетку,
І пехатою,
І з ахотаю.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.05.2020 15:32:15

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.