::
Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
4:19
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі 
Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі 
А па тым Дунаю караблі плывуць,
Ой, а па тым Дунаю караблі плывуць.
А й ў первым карабле конікі ірзуць,
Эй, а й у первым карабле конікі ірзуць,
А ў другім карабле салдаты пяюць,
Ой, а ў другім карабле салдаты пяюць.
А й ў трэццім карабле дзяўчонка плача,
Ой, а й у трэццім карабле дзяўчонка плача.
А конікі ірзуць - дарогу чуюць,
Ой, а конікі ірзуць - дарогу чуюць.
А салдаты пяюць - у паход ідуць,
Ой, а салдаты пяюць - у паход ідуць.
А дзяўчонка плача - з сабой ні бяруць,
Ой, а й дзяўчонка плача - з сабой ні бяруць.
А прышоў да яе сам пан капітан,
Ой, а прышоў да яе сам пан капітан.
Ой узяў ба я цябе я й сам за сябе,
Ой, а й узяў ба я цябе я й сам за сябе.
А я й сам за сябе, ты ня роўна мне,
Ой, а я й сам за сябе, ты ня роўна мне.
А вазьму я цябе за служня свайго,
Ой, а вазьму я цябе за служня свайго.
Каму будзем ты жана, а мне верная,
Ой, каму будзеш ты жана, а мне верная.
Каму будзеш пасцель слаць, са мной ляжыш спаць,
Ой, каму будзеш пасцель слаць, са мной ляжыш спаць.
Каму будзеш кашулю шыць, я буду насіць,
Эй, каму будзеш кашулю шыць, я буду насіць.
Ой непраўда твая, сам пан капітан,
Ой, а й непраўда твая, сам пан капітан.
Каму буду я жана, таму й верная,
Ой, каму буду я жана, таму й верная.
Каму буду кашулю шыць, тэй будзе насіць,
Эй, каму буду кашулю шыць, тэй будзе насіць.
Каму буду пасцель слаць, із тым лягу спаць,
Ой, каму буду пасцель слаць, і з тым лягу спаць.
А ці свеця два месіцы пры адной зарэ,
Эй, а ці свеця два месіцы пры адной зарэ?
А ці жывуць два мужыкі пры адной жане,
Эй, а ці жывуць два мужыкі а пры ‘дной жане?


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2019 05:02:11

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.