::
Як паехаў Іван а на войну, на вайну / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Як паехаў Іван а на войну, на вайну
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
8:08
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Як паехаў Іван а на войну, на вайну
Ой, люлі-палюлі, а на войну, на вайну *
А пакінаў Іван нінадзёжнаю жану
А Іванава жана йна нямножка пабыла
Йна нямножка пабыла, йіна сына радзіла.
А йна сына радзіла, усю ночку ні спала.
Усю ночку не спала, йна пісемцы пісала.
Йна пісемцы пісала, да Ванюшы слала.
А Іванава маць пры дарозі жыла.
А йна тыя пісемачкі папярэймавала.
Папярэймавала, перапісавала.
А Іванька, сынок, а прыежжай дамоў.
А ўжо ж твая Ганулечка ў распусту пайшла.
Тваіх коней вараных пазаежжавала.
Твае сукны дарагія пазапачкавала.
Тваё злота-серабро паразменівала.
Як прыехаў Іван а к новенькім варатам.
Ганулька мая, адчыні мне варата.
А Іванька, дружок, падажджы мяне часок.
Падажджы мяне часок, я платочык завяжу
Ой Ганулька мая, адчыні мне варата
А Іванька, дружок, падажджы мяне часок
Падажджы мяне часок, я боцікі надзену
Ганулька мая, адчыні мне варата
А Іванька, дружок, падажджы мяне часок
Падажджы мяне часок, я кажушок надзену
Адчыніла варата, Ваньку «здраствуй» дала
А як выхваціў Іван із-пад правый палы меч
А сняў ён Ганульцы галовычку з плеч
Гануліна галава качаном па двару
Гануліны валасы кужалём па двару
Гануліна кроў ручаём па двару
Як ускочыў Іван у новаю стаенку
Яго коні вараныя пазастоіліся
Як ускочыў Іван а й ў новенькі чулан
Яго сукны дарагія пазалежыліся
Як ускочыў Іван у новаю камору
Яго злота-серабро ні разменітая.
Як ускочыў Іван у новаю святліцу
Нянькі ды мамкі дзіцятачка калышуць.
А ні браць мне вады із-пад ясныя зары 
Як паслухаў родну маць, дык ня мець мне жаны

* Прыпеў «Ой, люлі-палюлі» паўтараецца пасля кожнага радка

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.05.2020 07:28:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.