Пайшоў чарнец па ваду
Разбіў ж.. на ляду
А ўстаў чарнец, срачка баліць
Глянуў назад – хатка гарыць
Тушыця бабы, тушыця
Рэшатамі ваду насіця
Як ў рэшаце вады нет
Так у бабачак праўды нет
Тушыця хлопцы, тушыця
Штанамі ваду насіця
Як у штанах вады нет
Так у хлопцаў праўды нет
Тушыця дзеўкі, тушыця
Вёдрамі ваду насіця
Як ў вёдрах вада ёсь,
Так у дзевак праўда ёсь.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.