::
Ой жылі людзі німаверныя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Ой жылі людзі німаверныя
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
6:36
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ой жылі людзі німаверныя  (2 р)
Ой ня верылі Госпаду Богу  (2 р)
Толькі верылі паганаму смоку  (2 р)
Аддавалі смоку штодзень аброку  (2 р)
Штодзень аброку – у дзень па чалавеку  (2 р)
Прышла чарада да самаго цара  (2 р)
А хоць сам ідзі хоць царэўну вядзі  (2 р)
Я й сам не пайду і царэўну ня шлю  (2 р)
Ёсь у мяне паненачка ёсь у мяне служаначка  (2 р)
Уставай панна рана-раненька
Ай умывайся бела-бяленька
Надзівай панна семяротна плацця  (2 р)
А ўстала панна рана-раненька.
Ай ўмылася бела-бяленька
Надзела панна семяротна плацця
Ой пашла панна на крут беражок  (2 р)
На крут беражок на жоўты пясок
А ўжо ж плыве цмок з рота поламя  (2 р)
З роту полымя з наздзёр дым валя  (2 р)
Як стала панна Богу маліцца
Як стала панна Бога прасіці
Спусціў Бог з неба святога Юр'я  (2 р)
Святога Юр'я а й на сівым кані  (2 р)
Усадзіў Юр'я смоку кап'ё у горла  (2 р)
Юр'я кап'ём – конь капытом  (2 р)
Павязлі смока да самаго цара  (2 р)
А ўжо сам цар вакно ‘ткрывая  (2 р)
Вакно ‘ткрывая, ў Юр'я пытая  (2 р)
Што ж табе, Юр'я, а за гэта даці  (2 р)
Адпішу табе палавіна царства  (2 р)
Палавіна царства і царэўну сваю  (2 р)
Ай ні нада мне палавіна царства
Палавіна царства і царэўна твая
А пастаў ты мне а саборнаю цэркву
А й пастаў ты мне а саборнаю цэркву
Пастаў ты мяне па правым баку  (2 р)
Пастаў лі мяне і паненку маю  (2 р)
Будуць людзі ў цэркву іці  (2 р)
Будуць людзі Богу маліцца  (2 р)
Богу маліцца, Юр'ю кланіцца  (2 р)


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.