::
Як пайду я па ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Як пайду я па ваду
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
2:13
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Як пайду я па ваду,
Кіну вядзёркі пад гару.
Станьце вядзёркі дагары дном,
А каромісіл еваром.
Наехалі купцы-ільмаўцы,
Сталі яны явар цісаці.
Сталі яны явар цісаці,
У звонкія гуслі іграці.
Грайця гуслі, іграйця,
Як дзевачка скакала.
Як дзевачка скакала,
За роўнага замуж ідучы.
За роўнага замуж ідучы,
Роўнаму пасцель сцілючы.
Ай пад бачок сеннічок,
А ў голаўкі падушкі.
А ў голаўкі падушкі,
А ў ножачкі цвілюшкі.
Што пакоціцца – мяккінька,
Што пацягнецца – цёпленька.
А дай, Божа, даўгую ноч,
Мне з маладою жаною.
Мне з маладою жаною,
Із роўнаю параю.
Йграйця гуслі, іграйця,
Як дзевачка плакала.
Як дзевачка плакала,
За старога замуж ідучы.
За старога замуж ідучы,
Стараму пасцель сцелючы.
А й адзін рад - камення,
А другі рад – палення.
А ў ножачкі крапіўкі,
А пад бачок субшынкі.
Што пакоціцца – уколіцца,
Што пацягнецца – устрэхнецца.
А, дай Божа, кароткаю ноч,
Мне з маладою жаною.
Мне з маладою жаною,
Ня з роўнаю параю.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.05.2020 18:25:30

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.