::
2009 - Ехаў казачнік Бай. Беларускія народныя казкі і калыханкі. [аўдыё-CD]
Назва
Ехаў казачнік Бай. Беларускія народныя казкі і калыханкі.
Віды носьбітаў
аўдыё-CD
Змест
інтэрпрэтацыі фальклёра размовы музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Беларускія народныя казкі і калыханкі. 24 трэкі / Агульны час 01:02:29. (p) ЗАТ “Сотвар” і ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы".

ЗАТ “Сотвар” і творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы” прэзэнтуюць складанку правераных часам беларускіх народных і аўтарскіх казак і калыханак. 24 трэкі ў фармаце Audio-CD скампанаваныя так, каб кожная казка чаргавалася з музычным творам дзеля дасягненьня максымальнае арганічнасьці, што спрыяе лёгкаму й прыемнаму праслухоўваньню. Музычную частку складаюць кампазыцыі выбітных айчынных выканаўцаў – ад “Песьняроў” і “Верасоў” да Данчыка і “Kriwi”. Казкі чытае Ігар Блінкоў. У аздабленьні выкарыстаны малюнак Зьмітра Герасімовіча.

Колькасць трэкаў фальклору
24.0000
Трэкліст
  1. "Зайчыкі". Беларуская народная казка
  2. "А вой, а вой баінькі..." Л. Сімаковіч
  3. "Калыханка". Аўтар Л. Пранчак, анс. "Песьняры"
  4. "Лісічка і зайчык". Беларуская народная казка
  5. "Пайшоў каток на брадок..." Л. Сімаковіч
  6. "А ў маёй Марысі..." Л. Сімаковіч
  7. "Калыханка". Аўтар Г. Бураўкін, анс. "Верасы"
  8. "Ня сілаю, а розумам". Беларуская народная казка
  9. "Ай, лелю-лелю..." Л. Сімаковіч
  10. "А ты, коця, не вурчы... Л. Сімаковіч
  11. "Калыханка". Аўтар В. Аколава, сьпяваюць Я. Паплаўская і А. Ціхановіч
  12. "Коцік і пеўнік". Беларуская народная казка
  13. "Коцік". Гурт "Kriwi"
  14. "Як птушкі гнёзды будавалі". Беларуская народная казка
  15. "Пайшоў коця па плоце..." Т. Мархель
  16. "Калыханка". Аўтар А. Вольскі, сьпявае Данчык
  17. "Як курачка пеўніка ратавала". Беларуская народная казка
  18. "Гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі...". Беларуская народная казка
  19. "Ходзіць Бай па сьцяне". Т. Мархель
  20. "Калыханка". Л. Пранчак, сьпявае Данчык
  21. "Каток — залаты лабок". Беларуская народная казка
  22. "Люлі, люлі, люлі спаць". Т. Мархель
  23. "Баран — бок абадран". Беларуская народная казка
  24. "Калыханка". Т. Мархель
Дзе набыць
Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.02.2021 07:46:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.