Назва
НКС - Песні традыцыйнага вясельнага абраду в. Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне

Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці.

Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, вясельны пір, абрадавыя дзеі другога дня. Акрамя ўласна песен, прымеркаваных да ключавых момантаў вяселля, у выканальніцкую традыцыю ўключаны таксама і жартоўныя песні, дражнілкі, адрасаваныя свату, паджанішку, паджанішцам, гасцям. Носьбітамі песеннай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы фальклорнага гурта в. Клін, рэпертуар якога ўключае розныя жанры абрадавай і пазаабрадавай культуры. Адну з цікавейшых старонак гэтага рэпертуару прадстаўляюць менавіта вясельныя песні, якія з’яўляюцца паказальнікам унікальнай, багатай рэгіянальнай традыцыі

Арыгінальная электронная публікацыя: livingheritage.by/nks/4208/

Колькасць трэкаў фальклору
19.0000
Трэкліст
  1. Ой, гуркыла зязюлечка (сватанне)
  2. Ці забыўся ты, Андрэйка (як за нявестай едуць)
  3. А полем-полем, як морем, а дарогаю як шнурком (як за нявестай едуць)
  4. А коня, мой конь вараный (малады едзе за маладой)
  5. Ня стой, Божачка, у парозі (жаніх заяжджае за нявестай)
  6. А конічак на стаянке гагочыць (як забіраюць нявесту)
  7. Ня думай, Ніначка, ні гадай (жаніх забірае нявесту)
  8. У варот бяроза стаяла (як забіраюць нявесту)
  9. Абсявай, мамачка, абсявай (маладая ад’яжджае ад бацькоўскага дому)
  10. Дабраныч, мамачка, дабранач  (маладая ад’яжджае ад бацькоўскага дому)
  11. Ой, цешча зяця на вячэру ждала (на 2-гі дзень вяселля)
  12. Я ўчора была - як роза цьвіла (на 2-гі дзень вяселля)
  13. А ў нашэга свата (свату жартоўная)
  14. Казалі-прыехалі, ажно пяшком прыйшлі (у застоллі)
  15. Паджанішнічак-галуза (дражнілкі)
  16. У паджанішніка вочы вялікі  (дражнілкі)
  17. Паднявесніцы-пціцы (дражнілкі)
  18. Галышкі-свашкі (дражнілкі)
  19. Дадому, сваты, дадому (як гасцей выгяняюць)
Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2019 11:36:21

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.