Назва text
За што і як чалавек станавіўся ваўком?
Віды носьбітаў category
радыё
Змест category
інтэрпрэтацыі фальклёра размовы
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Пярэваратніцтва — ператварэньне чалавека ў іншыя істоты — адзін з улюбёных матываў у міталёгіях шматлікіх народаў сьвету. Звышнатуральныя сілы маглі ператвараць людзей у любыя істоты, часьцей за ўсё ў жывёлаў, і звычайна ў якасьці пакараньня. Гэты матыў у беларускай традыцыі пераважна прадстаўлены ператварэньнем чалавека ў ваўка. Не магла яго абысьці нават літаратура. Вось як уяўляў гэтага пэрсанажа Янка Купала:

«Як зьмеркне, як ноч дзень зваюеІ зораў паявіцца знак,Па нівах, па сёлах шнуруеТуды і сюды ваўкалак.У поўнач на пні і на сталіЗьнімае, ўзьдзявае свой від;Ня кеміць ні крыўды, ні жалю,Ні наспаў магільных, ні пліт... »

А як яго ўяўлялі паспалітыя беларусы? Чаму менавіта ваўкалак у беларускім фальклёры найбольш папулярны? Зрэшты, хто і за што, паводле народных уяўленьняў, ператвараў чалавека ў ваўка? А мо нават і на ўласную волю і ахвоту чалавек улазіў у воўчую скуру? Пра ваўкалака ў беларускай міталёгіі мы і размаўляем сёньня з этнолягам Цімафеем Авіліным.

Колькасць трэкаў фальклору number
0.0000
Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Сэрыя app
Калектывы app
Звязаныя персаналіі app
Дата рэліза / эфіра date
24.05.2017
Год публікацыі app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.09.2018 03:55:40

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.