::
2009 - Алесь Жура — Дуднік [інтэрнэт]
Назва
Алесь Жура — Дуднік
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
пост-фальклёр музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Гэта не альбом. Гэта студыйныя запісы, зробленыя ў 1998 годзе ў Рызе для складанкі Легенды Вялікага Княства (©️ BMA Group, 2001). Але ўласна на кампіляцыю патрапілі толькі песьня „А мой дзядзька дуднік быў” і танец „Кракавяк”. Астатнія ж запісы цягам дзесяці год з рэмаркай „не для распаўсюду” шырока распаўсюдзіліся сярод энтузіястаў фальклёрнага і дударскага руху.

Усе песні акрамя "Закацісь-завалісь" былі запісаныя жыўцом, то бок Алесь спяваў і граў на дудзе адначасна, падчас пройгрышаў паддзьмуваючы паветра ў мех.

Запісы былі выкладзеныя публічна на платформе LastFM і ў ЖЖ-суполцы Dudarstva толькі ў 2009 з асабістага дазволу Алеся Журы і Арыны Вячорка як праваўладальнікаў. Трэба зазначыць, што сам Алесь на момант публікацыі досыць крытычна ставіўся да гэтых запісаў. Тым не менш, іншых запісаў сьпеваў пад дуду ў такой тэхніцы на той моманту апублікавана не было. Акрамя таго, запіс адлюстроўвае пэўны стан рэчаў у дударскім руху на канец 1990-х.

Колькасць трэкаў фальклору
10.0000
Трэкліст
  1. А мой дзядзька дуднік быў (4:03)
  2. Закацicь-завалiсь — Вальсок — Падыспань (9:08)
  3. Цмок (4:48)
  4. У крагодзе былi мы (4:31)
  5. За гарой, за крутой (5:21)
  6. Кракавяк (3:01)
  7. Саўка ды Грышка (3:33)
  8. Раней жылi людзi (5:39)
  9. Таўкачыкi — Камар у лазьню трапіў — Цяцерка (6:45)
  10. Ай у барку, у барку — Прыйшоў кум да кумы (7:17)
Дадатковыя спасылкі
Выканаўцы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.09.2023 09:43:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.