::
2021 - Astroŭna — Месяц узышоў [інтэрнэт,аўдыё-CD]
Назва
Astroŭna — Месяц узышоў
Віды носьбітаў
інтэрнэт аўдыё-CD
Змест
пост-фальклёр інтэрпрэтацыі фальклёра спевы музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Калядны альбом гурта ASTROŪNA "Месяц узышоў"

На Каляды мяжа паміж сусветамі празрыстая, бы срэбная тканіна завеі. Пад гукі завірухі ў гэтыя часіны ў сутонні і таямнічасці зноў ствараецца новы час – новы свет. У чароўную, святочную калядную ноч, калі навокал пануе суцэльная магія, прыслухайся, як падае снег – здолееш пачуць гэтую таемную музыку – кожная сняжынка мае свой голас, злятаючы долу звонкай нотай.

У момант нараджэння новага свету, на Каляды, спяваюць чароўныя калядныя песні, і пяюць ў іх пра казачныя падзеі, - дзеля таго, каб новаствораны свет адбыўся менавіта гэткім чынам: каб казка сталася новай рэчаіснасцю, каб усё надзвычайныя пажаданні, агучаныя ў песні, спраўдзіліся налета.

У межах гэтага альбома, прабіраючыся скрозь снегавыя гурбы, каляднікі з АСТРОЎНЫ, не мінаючы ніводнага двара, пяюць добрым людзям велічальныя песні пра калядныя цуды – і гаспадару, што роўны каралю, сядзіць на покуці ўвесь у золаце, і ягонай дачцэ, краснай панначцы ў пярловым венчыку і залатым паясе, і ягонаму сыну, адважнаму ваяру.

На Каляды свет зноў будзе цудоўным - народзіцца новае сонца, у небе заззяюць дробныя зорачкі і ўзыйдзе месяц!

Спяваюць і граюць:
Ганна Сілівончык - спеў
Паліна Курановіч - спеў, цымбалы, бубен
Кацярына Аракчэева - спеў, бёрды
Яраш Малішэўскі - спеў, дуда, корбавая лера, варган, дудкі, скрыпка, гуслі, мандаліна, гітара, акарыны, вуснавы гармонік, шархуны, сталькі, флейта, клавесін

Запрошаны музыка Піт Паўлаў - бубен у “Сізы арол”. Фота і дызайн - Міхась Аракчэеў. Батлейка - мастак Дзмітрый Гаралевіч.

Колькасць трэкаў фальклору
17.0000
Трэкліст
  1. Мяцеліца 06:04
  2. Ішла Каляда 04:19
  3. Сізы арол 04:55
  4. Месяц узышоў 02:26
  5. Во Ярдане 04:31
  6. Воўчая зорка 01:04
  7. Там за тыном 03:42
  8. Крышталёвы мост 01:10
  9. Да запеймо песню 04:34
  10. Каза 01:06
  11. Ой славен, славен 01:30
  12. Хваліўся канём перад каралём 02:29
  13. Срэбны грошык 01:22
  14. Свента Марыя 03:31
  15. Тры каралі 01:08
  16. А ў новых сенях 02:24
  17. Вароты 02:35
Дзе набыць
Калектывы
Выканаўцы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Дата рэліза / эфіра
25.12.2021
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.01.2023 15:41:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.