Назва
ASTROŪNA — Вясна-красна, цёпла лецечка
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
пост-фальклёр спевы музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Прадстаўляем дэбютны альбом гурта архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA "Вясна-красна, цёпла лецечка". Гурт быў створаны ў 2019 годзе ў Менску і аб'яднаў людзей, закаханых у беларускую традыцыйную музыку.

Наш альбом - гэта абрадавыя спевы, якія яшчэ і зараз можна пачуць ад вясковых жыхароў. ASTROŪNA выконвае архаічныя беларускія песні ў традыцыйнай манеры – і акапэльна, як яны часцей за ўсё існавалі ў традыцыі, і пад акампанемент старажытных інструментаў – ліры, дуды, цымбалаў, дудак, скрыпкі.

У альбом "Вясна-красна, цёпла лецечка" увайшлі абрадавыя песні з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, а таксама этнічнага памежжа. Музычная праграма ахоплівае вялікі насычаны святамі і абрадамі веснавы перыяд году. Тут можна пачуць песні, прымеркаваныя да гукання вясны, Вялікадня, веснавога Юр’я, Ушэсця,Тройцы і русальнага тыдня. Вясна – час абуджэння і росквіту прыроды, пачатак новага жыцця і гэта адлюстроўваецца ў прымеркаваных да яе абрадавых спевах. Веснавыя песні яскравыя, гучныя, экспрэсіўныя, маюць свой непаўторны настрой і своеасаблівую вобразнасць.

Песні, што мы спяваем – адметныя ўзоры беларускай спеўнай традыцыі. Велікодная песня “А ў нядзельку” выконвалася падчас валачобнага абрада, які існуе толькі ў беларусаў. Ёсць у нашым рэпертуары і досыць незвычайная па форме траецкая песня, якая спяваецца ў так званы “перахлёст” – гэта “Бяроза белая”. Некаторыя з песень запісаныя гуртом у фальклорных экспедыцыях, якія з’яўляюцца для нас вялікім захапленнем і крыніцай творчага натхнення. Напрыклад, унікальны велікодны карагод “Стрылка” запісаны ўдзельніцамі гурта ў в. Бездзеж Брэсцкай вобласці, а карагодную песню “Лялея вада” мы пераймалі непасрэдна ад народнай спявачкі ў экспедыцыі па Магілёўшчыне. Запрашаем і вас разам з намі ў музычную вандроўку па прасторы і часе.

Удзельнікі гурта:
Ганна Сілівончык (вакал),
Паліна Курановіч (вакал, цымбалы),
Кацярына Аракчэева (вакал),
Яраш Малішэўскі (дуда, корбавая лера, варган, жалейка, дудкі, скрыпка, мандаліна, вуснавы гармонік, сталькі).
Да працы над альбомам таксама далучалася Таццяна Уласевіч (вакал)

Колькасць трэкаў фальклору
16.0000
Трэкліст

1. Прыйшла весна 03:31
2. Бяроза белая 04:47
3. А ў нядзельку 02:39
4. Гуско 02:45
5. Вол бушуе 03:13
6. Што й па мору 01:32
7. Лялея вада 03:09
8. Вербачка 02:25
9. Ой пад Кіявам 02:41
10. Рано-рано 01:18
11. Стрылка 04:37
12. Благаславі 03:40
13. Юр'ява маці 01:59
14. Пастухоўская 01:00
15. Русалочкі 01:57
16. Як пушчу стралу 01:19

Дзе набыць
Калектывы
Выканаўцы
Дата рэліза / эфіра
27.05.2020
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.10.2020 11:33:05

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.