Назва
Капэла „На таку“ & СІТА — Беларускія народныя танцы для забавы і навучання
Віды носьбітаў
аўдыё-CD медыя-CD/DVD
Змест
пост-фальклёр музыка спевы
Вокладка
Статус
толькі апісанне
Апісанне

Музыкі капэлы “На Таку” упершыню сабраліся разам у 2008-м годзе, дзякуючы энэргіі і таленту мінскага дудара Змітра Сідаровіча. Ад таго часу і па сёння яны вучаць танцы, граюць танцы, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры.

"СІТА" - народная назва сузор'я Плеяды ды аднаго з традыцыйных элементаў карагоду. Клуб традыцыйнага танца "СІТА" ўтварыўся ў лютым 2012 года. Большасць актыву клуба - сябры РГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства". Сябры клуба, танцоры і музыкі, імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў традыцыі падчас этнаграфічных экспедыцый альбо з відэадакументальных матэрыялаў.

Музыкі :
Аляксей Крукоўскі / акардэон, губны гармонік
Раман Яраш / барабан, бубен, губны гармонік, жалейка, кларнэт
Дар’я Зуева / скрыпка
Таццяна Матафонава / скрыпка, карнэт
Яўген Барышнікаў / дуда, бубен
Ігар Жалткоў / пранік
Аляксей Яскевіч / дуда (29)

Прыпеўкі спявалі: Марыя Аднадворцава, Ганна Сілівончык, Святлана Клепікава, Наста Шпілеўская, Сяргей Макарэвіч Аляксей Крукоўскі, Ігар Жалткоў

Гукарэжысёр – Валер Бяляеў
Відэамантаж – Алесь Матафонаў
Дызайн – Святлана Клепікава
Адказная за выпуск – Таццяна Матафонава


Падзяка: Культурна - адукацыйнай фундацыі Орса - Рамана (O. R. Cultural and Educational Foundation USA), Святлане Клепікавай, Сяргею Макарэвічу і Вячаславу Раковічу за запіс відэаматэрыялаў для дыска, Аляксандры Духноўскай за падрыхтоўку збору прыпевак;

музыкам: Вераніцы Анцілеўскай, Уладзіміру Ганчарову, Васілю Грыню, Алёне Мялешка, Кацярыне Радзівілавай, Дзянісу Сухому, Станіславу Чавусу, Сяргею Чубрыку, Віктару Шыпкову, Вінцэнту Янчы, Аляксею Яскевічу за супольнае й ня толькі гранне на танцах; усім наведнікам нашых танцавальных вечарын, якія бавяцца і вучацца разам з намі. Асаблівая падзяка даследчыкам танцавальнай культуры Беларусі Міколу Козенку і Сяргею Выскварку за ўзоры танцаў і навучанне.

Колькасць трэкаў фальклору
30.0000
Трэкліст
  1. Факстрот
  2. Млын
  3. Базар
  4. Кракавяк
  5. Гапак
  6. Верабей
  7. Каробачка
  8. Падыспан
  9. Лявоніха
  10. Каханачка
  11. Матлёт
  12. Ойра леваноўская
  13. Месяц
  14. Грачанікі
  15. Людзвінка
  16. Сямёнаўна
  17. Генспансер
  18. Карапет
  19. Акуліна
  20. Ночка
  21. Полька - бабачка
  22. Яблычка
  23. Барыня
  24. Журавель
  25. Грачанікі ракаўскія
  26. Вальс Паплаўскага
  27. Субота
  28. Падушачка
  29. Абэрак
  30. Полька Глыбоцкая
Дзе набыць
Калектывы
Выканаўцы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Дата рэліза / эфіра
21.10.2018
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.08.2019 10:47:31

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.