Кніга дае асновы этнаграфічных ведаў пра беларускі народ (этнас) і яго старажытную культуру. Першая частка знаёміць чытача з асноўнымі цаняццямі ў этнаграфіі, асаблівасцямі этнагенезу і этнічных працэсаў на Беларусі, з яе геапалітычным становішчам і этнічнай тэрыторыяй, а таксама з міжэтнічнымі сувязямі і стасункамі з суседзямі (рускія, палякі, украінцы, літоўцы) і іншымі народамі (яўрэі, татары, цыганы), што здаўна пражывалі на Беларусі. Гісторыка-культурная спадчына розных краёў-рэгіёнаў адрозніваецца багатымі фарбамі і паўстае перад намі як жывое дрэва, вечна пульсуючая крыніца народнай творчасці і духоўнай энергіі. Асобная ўвага ўдзяляецца беларускаму замежжу.
Кніга багата ілюстравана. Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчынай народа, пойдзе на карысць і студэнтам, гурткоўцам-краязнаўцам, вучням старэйшых класаў.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.