Вокладка

Анатацыя

Традыцыйная вышыўка — адна з яркіх праяў беларускага народнага мастацтва. Тканым і вышываным арнаментам багата аздаблялася адзенне — кашулі, фартухі, наміткі, а таксама рытуальныя тканіны і побытавы тэкстыль. Аздабленне адзення чырвоным арнаментам выконвала не толькі эстэтычную функцыю, але і сведчыла пра статус і паходжанне чалавека. Асабліва вытанчана і багата ўпрыгожваліся святочныя строі, якія вымаліся з куфра толькі на ўрачыстыя падзеі. Менавіта таму да нашых дзён захаваліся выдатныя прыклады майстэрства традыцыйнай вышыўкі. Выданне ілюструе найбольш пашыраныя тэхнікі народнай вышыўкі: процяг, крыжык, гладзь і іншыя дэкаратыўныя швы. У альбоме змешчаны фотаздымкі вышытых прадметаў адзення і побытавых рэчаў, схемы арнаментаў, якімі яны аздоблены. Яны будуць карысныя тым, хто пачынае знаёміцца з традыцыйнай беларускай вышыўкай і спрабуе вышываць самастойна, а таксама дасведчаным майстрам, мастакам, дызайнерам. Схемы вышыўкі могуць быць выкарыстаны для стварэння рэплікі прадмета, а таксама для аздаблення тэкстыльных рэчаў. На схемах графічна перадаюцца характар і кірунак шыўка, яго маштаб у адносінах да перапляцення нітак тканіны. Складальнікі: Глушко Настасся, Ярмалінская Наталля. Выпуск выдання ажыццёўлены сумесна з РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.02.2024 17:27:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.