Уклад. Т.І. Стружэцкі, В.В. Давідовіч ; пер. на англ. мову Ю.В. Бажэнаў.
Багата ілюстраванае выданне, змяшчае звыш 180 фотаздымкаў, адкрывае дзіўны свет музычных інструментаў, распавядаючы пра гісторыю дуды, гармоніка, цымбалаў, шматлікіх духавых інструментаў, знаёміць з беларускімі майстрамі, якія іх стварылі, а таксама з вядомымі творчымі калектывамі і адметнымі музыкамі.Выданне дапоўнена музычным дыскам з кампазіцыямі ў выкананні беларускіх музыкантаў.
Кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты» прысвечана ўнікальнасці інструментальнай музычнай культуры беларускага народа. Багата ілюстраванае выданне адкрывае дзіўны свет музычных інструментаў, распавядаючы пра гісторыю дуды, гармоніка, духавых інструментаў, цымбалаў, знаёміць з беларускімі майстрамі, якія іх стварылі, а таксама з музыкамі. Шмат увагі надаецца найбольш значным фестывалям народных інструментаў, што ладзяцца ў Беларусі. Кніга дапоўнена дыскам з музычнымі кампазіцыямі беларускіх выканаўцаў.
Складальнікі: Т.І. Стружэцкі, В.В. Давідовіч.
Выданне падрыхтавана сумесна з Беларускім фондам культуры
Рэцэнзент М.А. Казінец, прафесар, народны артыст Беларусі,
заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Пераклад на англійскую мову: Ю.В. Бажэнаў.
Выпуск выдання ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.