:
Анталогія "Культура Беларусі: лепшыя старонкі", музычная сэрыя
Назва
Анталогія "Культура Беларусі: лепшыя старонкі"
Катэгорыя
музычная сэрыя
Апісанне

З анатацыі да дыскаў сэрыі:

Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры прапануе анталогію мультымедыйных выданняў на кампакт-дысках, прысвечаных культуры Беларусі. Выпускі анталогіі "Культура Беларусі. Лепшыя старонкі" адаптаваныя для замежнага спажыўца дзякуючы вычарпальным каментарыям змешчанымна беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай мовах. Гэта анталогія ўяўляе інтарэс для навукоўцаў, студэнтаў, мастакоў і іншых творчых асоб і мае на мэце пашырэнне ведаў пра Беларусь і яе культуру. Выданні спрыяюць абмену ідэямі і ведамі і паляпшэнню ўзаемапаразумення паміж нацыямі ў глабальным маштабе.

У выніку рэалізацыі праекта ўпершыню ствараецца ўнікальны мультымедыйны шматтомны даведнік па культуры Беларусі з мноствам высокаякасных ілюстрацый, аўдыё- і відэазапісаў. Нашы дыскі могуць выкарыстоўвацца пры вывучэнні як гісторыі мастацтва і культуры, так і замежных моў.

У плане праекта - 24 выпускі.

email: belipk@user.unibel.by тэл/факс +375 17 264-17-33

Творчы калектыў:

У. П. Скараходаў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, навуковы кіраўнік
А. Я. Міхневіч, доктар філалагічных навук, прафесар. рэдактар
А. Я. Шыфрын, загадчык лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
Т. Б. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства
А. П. Коўзель, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А. П. Шыфрына, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А. А. Мельнік, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК

Поўны спіс выданняў сэрыі знайсці не атрымалася. Вядома пра такія мультымедыйныя выданні:

  • Беларуская культура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі. –[Электронный ресурс] . Мн.: БелГИПК,2000. –1 электрон. опт. диск (CD-ROM) : зв., цв.
  • Народныя песні Цэнтральнай Беларусі [Электронны рэсурс] / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры. - Мінск : БелДІПК, 2002. - 582 Мбайт). - (Анталогія "Культура Беларусі: лепшыя старонкі")
  • Народныя песні Беларускага Панямоння [Электронны рэсурс] / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры. - Мінск : БелДІПК, 2002. - 623 Мбайт). - (Анталогія "Культура Беларусі: лепшыя старонкі")
  • Музеі [Электронный ресурс]. - [Мн.] : БелДІПК, 2003. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). - (Анталогія "Культура Беларусі : лепшыя старонкі")
  • Касцюм [Электронный ресурс]. - [Мн.] : БелДІПК, 2003. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). - (Анталогія "Культура Беларусі : лепшыя старонкі")
  • Архітэктура [Электронный ресурс]. - [Мн.] : БелДІПК, 2003. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). - (Анталогія "Культура Беларусі : лепшыя старонкі")
Год заснавання
Звязаныя калектывы
Краіны
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.04.2019 11:15:20

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.