Загаловак
Афіцыйная старонка "Спеўных сходаў" з размяшчэннем песенных твораў з тэкстамі, нотамі і гукам
Спасылка
Катэгорыя
сайт
Апісанне

Наш сайт прысвечаны беларускім песням.
Тут вы знойдзеце розную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыё беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музыцыравання.
Напрыклад, у раздзеле «Тэмы спеўных сходаў» змешчаны ўсе распрацаваныя намі матэрыялы па Спеўных сходах, якія мы праводзілі ў розных гарадах. Прычым выбраныя песні адаптаваныя па мелодыі і танальнасці – іх можа выканаць кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі.
Сайт распрацаваны грамадскай ініцыятывай «Спеўны сход».

Ініцыятыва «Спеўны сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. 
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. За гэты час  распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы М.К. Агінскага і С. Манюшкі, песні  XXст. (асобна першай паловы і другой), каляндарна-абрадавыя песні і іншыя.
Разам з тым адбываліся сходы, прысвечаныя творчасці The Beatles; у межах нашай грамадскай ініцыятывы спявалiся  таксама польскія, шведскія, габрэйскія песні.
Спеўныя сходы цяпер дзейнічаюць не толькі ў Мінску, але і ў наступных гарадах: Гродна, Брэст, Віцебск, Бабруйск, Маладзечна, Вілейка.

Скрыншот
Звязаныя персаналіі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.04.2021 08:39:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.