:
Хамянтоўская Зоф'я / Zofia Chomętowska
Паказваць як
Хамянтоўская Зоф'я / Zofia Chomętowska
Дачыненне да традыцыйнай культуры
іншае
Род заняткаў
Год нараджэння
Біяграфія

Соф’я Катажына Хамянтоўская (па-польскуZofia Katarzyna Chomętowska8 сьнежня 1902Парахонск — 20 траўня 1991Буэнас-Айрэс) — выбітная польская фатографка, якая значную частку сваіх прац прысьвяціла беларускаму Палесьсю.

Першы фотаапарат ёй падараваў бацька ў 1914 годзе. З 1928 фатаграфавала фотаапаратам «Leica». Фатаздымкі друкавала ў віленскім тыднёвіку «Świat» і высылала на шматлікія выставы ў Польшчы і заграніцу. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненьнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжаньне, яна здолела ўвайсьці ў асяродзьдзе палешукоў і стаць бесстароньнім назіральнікам за іх звычаямі.

Разам з Тадэвушам Пжыпкоўскім была фотасэрвесанткай выставы «Варшава абвінавачвае» (1945) — першай паваеннай польскай фотавыставы ў Нацыянальным музэі ў Варшаве, іншых гарадах Польшчы і за мяжой. Здымала ў акупаванай Варшаве, падчас Варшаўскага паўстаньня. Тады ж выратавала і вынесла з гораду нэгатывы, якія пазьней падаравала Гістарычнаму музэю Варшавы.

Пасьля вайны ў музэй патрапіла каля пяці тысячаў яе нэгатываў з пэрыяду 19231939 ды 19451947 гг. Нэгатывы, якія прадстаўляюць у асноўным даваенную Заходнюю Беларусь і Палесьсе, Хамянтоўская перадала Эмілі Барэцкай — арганізатарцы першай пасьляваеннай выставы «Паўстагодзьдзя Варшавы на фатаздымках Соф’і Хамянтоўскай».

Сама Хамянтоўская пераехала ў 1947 годзе ў Аргентыну. Падчас жыцьця там, на працягу 30 гадоў не займалася фатаграфіяй. У 1971 годзе наведала Варшаву.

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Спасылкі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.02.2020 04:25:41

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.