:
Мацукевіч Міхаіл (мітрапаліт беларусаў Канады)
Паказваць як
Мацукевіч Міхаіл (мітрапаліт беларусаў Канады)
Дачыненне да традыцыйнай культуры
даследчык
Род заняткаў
Год нараджэння
Біяграфія

Міхал Мацукевіч — гэтак клікалі будучага іерарха — нарадзіўся 21 траўня (3 чэрвеня) 1917 года пад Самараю, куды трапіла сям’я пад час бежанства. Але сам сябе праз усё жыццё ён уважаў маталянінам і моцна ганарыўся тым (хоць вярнуліся яны ў той Моталь адно ў 1921 г.).

А потым была вайна. Раненне, нямецкі лагер, вызваленне амерыканцамі, польскае войска, праца на фермах у Шатландыі, пераезд у Лондан, дзе нарэшце Міхал Мацукевіч знайшоў беларускую грамаду і нават быў прызначаны гаспадаром Беларускага Дому. А ў 1951 годзе ён, вырабіўшы належныя дакументы, выехаў у Канаду, таксама да сваіх, беларусаў

Тут, у Канадзе, ва ўкраінскай Калегіі Св. Андрэя ў Вініпегу адбылося тое, да чаго, здаецца, Міхал Мацукевіч ішоў цягам усяго свайго жыцця: праз тры гады навучання, у траўні 1954 года ён быў рукапакладзены ў святары.

Мітрапаліт Мікалай памёр 20 чэрвеня 2002 года, праз некалькі дзён пасля ўрачыстага адзначэння ў царкве Св. Кірылы Тураўскага у Таронта, ягонай царкве, 85-х угодкаў ад дня нараджэння. У адмысловым нарысе і ва “Успамінах” апісваў свой Моталь. 

Этнаграфічныя працы: “Слоўнік сваяцтва”

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.08.2019 09:10:42

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.