:
Лапаціна Т. К.
Паказваць як
Лапаціна Т. К.
Поўнае імя (BE)
Лапаціна Таццяна Карнееўна
Біяграфія

Нарадзілася 03(15).08.1891 г. у в. Азершчына. Беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва і кампазітар-аматар. Заслужаны дзеяч мастацтваў рэспублікі (1949).

Працавала ў калгасе. Загадвала сельскай бібліятэкай, пачала спевам у сярэдняй школе. На аснове сямейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—1954 гг. узначальвала Азершчынскі народны хор, шырока вядомы ў рэспубліцы і за яе межамі як адзін з лепшых беларускіх самадзейных калектываў. Пры ўдзеле Лапацінай у хоры створаны песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка», «Прыязджайце да нас у калгас», «Дняпро», «За Азершчынай палі залатыя». Песня Лапацінай «Марфута» атрымала ўсесаюзную вядомасць.

Т. К. Лапаціна памерла 22.03.1980 г.

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.02.2020 19:47:21

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.