Біяграфія

Васіль Кірылавіч Бандарчык (1 жніўня 1920, в. Цароўка, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1]. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970). 

З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў[1]. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.

Фота

  1. 2005 - Жарты, анекдоты, гумарэскі / [Складальнік і аўтар уступнага артыкула А. С. Фядосік; навуковы рэдактар В. К. Бандарчык]...
  2. 2004 - Народны тэатр / [Уклад. і камент. М. А. Каладзінскага; Уступ. арт. А. С. Фядосіка]. 2-е выд., выпр. і дапрац. Мн.: Бел...
  3. 2004 - Загадкі / [Склад.: М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі; Рэдкал.: В. К. Бандарчык і інш.; Уступ. арт. А. І. Гурскага]. 2-е выд...
  4. 2004 - Вяселле: Абрад / [Уклад., уступ. арт. і камент. К. А. Цвіркі; Муз. дадат.: З. Я. Мажэйка]. 2-е выд. — Мн.: Беларуская ...
  5. 2003 - Чарадзейныя казкі: У 2 ч. Ч. 1 / [Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч, рэд. выд. В. К. Бандарчык]. 2-е выд., вып...
  6. 2003 - Чарадзейныя казкі: У 2 ч. Ч 2 / [Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. A. Барташэвіч; Рэд. тома В. К. Бандарчык]. 2-е выд., выпр...
  7. 2001 - Беларусы. Том 5: Сям’я / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Т.І. Кухаронак і інш.; рэдкал.: В.К. Бандарчык і інш.; Ін-т м...
  8. 2001 - Беларусы. Том 4: Вытокі і этнічнае развіццё // В. К. Бандарчык, В. М. Бялявіна, Г. І. Каспяровіч і інш.; Рэдкал.: В. К...
  9. 2000 - Замовы / [Уклад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г. А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) і...
  10. 1999 - Беларусы. Том 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. В. К. Бандарчык; Ін-т. мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Р...
  11. 1997 - Беларусы. Том 2: Дойлідства / А.І. Лакотка; Ін-т маст-ва, этнаграфіі і фальклору; рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпе...
  12. 1995 - Беларусы. Том 1: Прамысловыя і рамесныя заняткі / рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпенка, В.С. Цітоў. Мінск: Навука і...
  13. 1992 - Замовы / [Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. i камент. Г А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) i інш.]. ...
  14. 1989 - Казкі ў сучасных запісах / [Уклад. тэкстаў, уступ. артыкул і камент. К. П. Кабашнікава, Г. А. Барташэвіч; Пакказ. сюжэ...
  15. 1988 - Праздники и обряды в Белорусской ССР / В.К. Бондарчик, Н.И. Бураковская, Л.В. ракова и др. Минск: Наука и техника, 198...
  16. 1987 - Сацыяльна-бытавыя песні / [Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі І. К. Цішчанкі, В. І. Скіда...
  17. 1986 - Вяселле. Песні. У 6 кн. Кн. 5. / [Склад. Л. А. Малаш; Муз. дадат. 3. Я. Мажэйка; Рэд. A. С. Фядосік]. — Мн.: Навука і ...
  18. 1984 - Промыслы і рамёствы Беларусі / Бандарчык В. К., Цітоў В. С., Мінько Л. С. і інш. Мінск: Навука і тэхніка, 1984. 192 с....
  19. 1984 - Милюченков С.А. Белорусское народное гончарство / С.А.Милюченков – Минск: Наука и техника, 1982. – 182 с. [кніга]
  20. 1984 - Жарты, анекдоты, гумарэскі / [Склад. і ўступ. артыкул А. С. Фядосік, каментарыі Л. Р. Барага і А. С. Фядосік]. — Мн.: ...
  21. 1983 - Народны тэатр / [Уклад., уступ. артыкул і камент. М. А. Каладзінскага; Рэдкал. В. К. Бандарчык і інш.; Рэд. тома А. С....
  22. 1979 - Выслоўі / [Склад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ, артыкул i камент. М. Я. Грынблата. Рэд. тома А. С. Фядосік]. — Мн.: ...
  23. 1978 - Чарадзейныя казкі. Ч. 2 / [Рэд. В. К. Бандарчык. Склад.: К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч]. — Мн.: Навука і тэхніка,...
  24. 1978 - Вяселле: Абрад / [Уклад., уступ. артыкул і камент. К. А. Цвіркі; муз. дадатак З. Я. Мажэйка; рэд. тома В. К. Бандарчык...
  25. 1976 - Сацыяльна-бытавыя казкі / [Склад. тома i аўтар уступ. арт. А. С. Фядосік; склад. каментарыяў Л. Р. Бараг; рэд. В. К. Б...
  26. 1973 - Чарадзейныя казкі. Частка І / [Складальнікі К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; рэд. В. К. Бандарчык]. — Мн.: Навука і...
  27. 1971 - Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / [Складальнік К. П. Кабашнікаў; рэд. В. К. Бандарчык]. — Мн.: Навука i тэхніка, 1...
  28. 1970 - Гісторыя беларускай этнаграфіі (Пачатак ХХст.)/ Бандарчык В.К.Мінск: Навука і тэхніка, 1970. 124 с. [кніга]
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2021 02:24:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.