Поўная назва
в. Кісялёўка (ліквідаваны) [Слабодка], Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
Катэгорыя
паселішча
Тып паселішча
в.
Карта
Назва BE
Кісялёўка
Назва BE: варыянты
Слабодка
Назва RU
Кисилевка
Спасылкі
Інфармацыя

КІСЯЛЁЎКА (яна ж Слабодка да 1938 г.) вёска ў Саматэвіцкім сельсавеце (да 1994 г.).
У 19 ст. вядома як цэнтр двух невялікіх маёнткаў у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле інвентара 1848 г., маёнтак Кісялёўка, 25 двароў, 150 сялянскіх душ, уладанне памешчыка Абакановіча, які меў 800 дзес. зямлі. У сялян было 261 дзес. зямлі. Побач размяшчаўся другі маён-так Кісялёўка, 120 сялянскіх душ, уладанне памешчыка Вандзона, які меў 580 дзес. зямлі. У яго сялян было 276 дзес. зямлі, кожная сялянская душа была надзелена 4,53 дзес. На пачатку XX ст. фальварак, уладанне нашчадкаў памешчыка Бонч-Бруевіча ў Саматэвіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Вёска адносілася да Саматэвіцкага праваслаўнага прыхода Троіцкай царквы. У 1909 г. Кісялёўка-1 на грунтавой дарозе пры р. Чарняўка, 62 двары, 321 жыхар, якім на-лежала 330 дзес. зямлі. Побач размяшчалася Кісялёўка-2, 43 двары, 306 жыхароў, якой належала 328 дзес. зямлі. На вялікай дарозе размяшчаўся фальварак Кісялёўка-2, 1 двор, 14 жыхароў. У 1909 г. адкрыта земская школа. Апошнім уладальнікам фальварка быў дваранін Масальскі, які валодаў 242 дзес. зямлі. Пасля рэвалюцыі на базе дарэвалюцыйнай школы была створана працоўная школа 1-й ступені, якая размяшчалася ў былым маёнтку, у 1924 г. у ёй навучаліся 73 вучні. 3 20.8.1924 г. у Саматэвіцкім сельсавеце Касцюковіцкага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. Магілёўскай акругі. Паводле перапісу 1926 г., у вёсцы Кісялёўка-2 56 двароў, 340 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У вёсцы працавала кузня, меўся млын. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары адселены ў 1994 г. у п. Новыя Саматэвічы.

Latitude
53.18507
Longitude
31.83503
Краіна
Вобласць/ваяводзтва
Раён/павет
Статус
ліквідаваны

Персаналіі 1 (праз поле „Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)“)

  1. Сцепаненка Аляксандар
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.10.2020 04:48:16

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.