:: calculation
Беларускі Фонд Культуры, грамадская арганізацыя
Назва text
Беларускі Фонд Культуры, грамадская арганізацыя
Тып category
грамадскія аб’яднанні
Апісанне text

Грамадская арганізацыя «Беларускі фонд культуры» створаная ў красавіку 1987 г. у Мінску. Вышэйшы кіруючы орган Беларускага фонду культуры (БФК) — Рада, якая склікаецца штогод і выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў.Рада выбірае Выканаўчы камітэт на чале са старшынём. Цяперашні старшыня Рады БФК — Уладзімір Аляксандравіч Гілеп.

Дзейнічае выдавецтва «Беларускі фонд культуры» і выходзіць «Краязнаўчая газета». Асноўныя задачы БФК: садзеянне ўдзелу розных групаў насельніцтва ў культурным будаўніцтве, выкарыстанню іх творчых намаганняў і матэрыяльных магчымасцяў; аказвае маральную, матэрыяльную і прававую падтрымку ініцыятывам і пачынанням грамадскасці, якія накіраваныя на памнажэнне культурнай спадчыны, захаванне і выкарыстанне народных традыцый, развіццю краязнаўства, прафесійнай і аматарскай творчасці і г.д.; аказвае дапамогу моладзіў творчым росце; адшуканню і вяртанню твораў мастацтва, архіўных матэрыялаў, іншых помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца па-за межамі краіны; развіццю міжнародных сувязяў і абменаў.

Для выканання задачаў распрацаваная і ажыццяўляецца доўгатэрміновая праграма «Спадчына», у адпаведнасці з якой камісіі савета фонду наладжваюць фальклорныя святы («Каляды», «Гуканне вясны», «Купалле»), выстаўкі твораў народных майстроў, культурных каштоўнасцяў, якія паступаюць у дар БФК ад арганізацыяў і прыватных асобаў, маюць права праводзіць дабрачынныя вечарыны і святы.

БФК з’яўляецца фундатарам многіх адмысловых выданняў. Асаблівай значнасцю выдзяляюцца наступныя навуковыя праграмы БФК: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцяў». У рамках праграмы выдаецца серыя зборнікаў матэрыялаў і дакументаў пад назвай «Вяртанне», «Адраджэнне нацыянальнай культуры старажытных малых гарадоў і паселішчаў»). Адбыліся святы ў Друцку, Копысі, Міры, Карэлічах, Слуцку. Праграма «Вернутыя імёны» займаецца пошукам гістарычных асобаў, якія вызначыліся сваёй грамадскай,культурнай, асветніцкай ды іншай дзейнасцю на карысць свайго народу і народаў свету.

Праводзяцца шмагадовы рэспубліканскі онкурс «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», конкурс мастакоў-сцэнографаў імя І.М. Ушакова і іншыя.

Беларускі фонд культуры уваходзіць у Канфедэрацыю творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, цесна супрацоўнічае з Саюзамі народных майстроў і фалькларыстаў Беларусі, з дзяржаўнымі архівамі, бібліятэкамі, музеямі.

Спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Год заснавання app
Кіраўнік(і) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app

Калектывы 1 (праз поле „Бацькоўская установа“)

  1. Краязнаўчая газета
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.06.2018 00:20:16

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.