::
"Вярэнька", інструментальны гурт (в. Стахава, Столінскі раён)
Назва
"Вярэнька", інструментальны гурт
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
аўтэнтычны
Жанравы профіль (для гуртоў)
музыка
Апісанне
  • Булыга Васіль (1958) — гармонік
  • Булыга Васіль (1958) – скрыпка
  • Гарагляд Васіль (1976) – бубен 

Вясельны гурт, з тых, якія яшчэ ў 70-х гадах ХХ ст. весялілі вяскоўцаў па ўсім Палессі. Іграць вучыліся ў вёсцы ад мясцовых музыкаў, натуральна прадоўжыўшы традыцыю. На рахунку больш за сотню вяселляў, выправін. З 1995 года музыкі супрацоўнічалі са Стахаўскім Домам культуры, удзельнічалі ў раённых і абласных культурных мерапрыемствах. 

У 2006 г. удзельнічалі ў І рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” (Мінск). У 2009 г. гурт удзельнічаў у фестывалі "Там по маёвуй росі” ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі).

Дыскаграфія:-У аудыодыск "Этнічная музыкы беларусаў” (2006 г.) увайшлі наступныя творы(запісала Мазюк у 2006 г.): Обэрэк, Полька, Вясельны марш, Полька "Стахоўская”, Марш "На лаве”, Вальс, Полька ”Надя”, Полька "Шубашурка”-

У аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008 г.) увайшлі наступныя творы: "Добры вэчор тому” (калядная песня), запісала Мазюк у 2006 годзе. Вясельны марш, "Да ўсэ ж добрэ” (вясельная песня), запісала Мазюк у 2006 годзе.

Фільмаграфія: Тэлевізійны дакументальны фільм "Сельскія музыкі”, 2000 г., сцэнар Рэгіны Гамзовіч і Галіны Таўлай, Першы нацыянальны тэлеканал "Радавод”.Дакументальны фільм "Мужчынская справа”, 2007 г. (сцэнарыст і рэжысёр Галіна Адамовіч). Беларусьфільм.

Карта
Звязаныя лакацыі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.02.2019 04:18:36

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.