::
Ліцьвіны (Беларусь)
Назва
Ліцьвіны
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
пост-фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў музыка
Апісанне

Увосень 1987 года ўпершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Ўладзімір Бярбераў, які шукаў салістку для свайго музычнага праекта. Наталля, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуль і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклору, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, "жывы працяг музею". Погляды абодвух на музычны фальклор супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне менскага Дома літаратара.
У 1990 годзе да дуэта далучіліся Ксенія Дзягілева - скрыпачка з талентам да імправізацыі, і Мікола Трус - тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву "Ліцвіны" - у памяць пра "залаты век" нашай гісторыі - перыяд Вялікага княства Літоўскага.
Назва гурта на іншых мовах: The Litwins - English; die Litwinen - Deutch; Licwiny - polski; Литвины - русский; Литвините - български; i Litvini - italiano.

Спасылкі
Год заснавання
Звязаныя лакацыі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.08.2019 07:12:12

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.