:: calculation
ESSA (Беларусь)
Назва text
ESSA
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
інтэрпрэтатар
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў музыка
Апісанне text

Эсса — рака на беларускай поўначы, у сэрцы святой балцкай зямлі — Крывіі. Людзі, што жывуць на гэтай зямлі захавалі дух спрадвечнай традыцыі ў павер’ях, магіі, рытуалах, спевах…

ESSA — гэта тое, чым мы жывем, гэта не музычны гурт у звыклым разуменні. Ад самога пачатку мы не мелі мэты даваць канцэрты, бо граем і спяваем перадусім для свайго кола, для саміх сябе, і гэта для нас найбольш істотнае. Падставай да супольнай творчасці стала даўняе замілаванне музычнай традыцыяй аднаго этнакультурнага рэгіёну — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Прынцыповым для нас ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіяванне аўтэнтычных узораў. ESSA — нашае разуменне сакральнай музычнай традыцыі этнасу.

Мы — вернікі старой, дзядоўскай веры. мы вызнаем пракаветную тутэйшую традыцыю, што засталася спадчынай ад продкаў. Вера, вернасць — не ёсць прамінулымі слядамі ў гісторыі, дух зямлі, дух народу будзе жыць датуль, дакуль будзе гучаць гэтая музыка.

Мы верныя, натхнёныя, адданыя музыцы Крыўі.

ESSA — гэта наша рэлігія!

Спасылкі embed
Звязаныя лакацыі app

Персаналіі 2 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. Дзядовік-Кашкурэвіч Вольга
  2. Кашкурэвіч Т. А.

Выданні 1 (праз поле „Калектывы (выдаўцы, установы)“)

  1. Niamiha\Essa, 2016

Аўдыётэка 1 (праз поле „Калектывы“)

  1. ESSA - Niamiha
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.11.2018 14:15:39

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.