::
Слонімскі раённы краязнаўчы музэй імя Я. Саброўскага
Назва
Слонімскі раённы краязнаўчы музэй імя Я. Саброўскага
Тып
музэі, архівы, бібліятэкі
Апісанне

Музей быў адкрыты 20 верасня 1929 г. як прыватны. Яго заснавальнік - Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі. У 1939 годзе музей атрымаў статус дзяржаўнага. Экспазіцыя музея размешчана ў 9 залах. Яна прадстаўлена аддзеламі прыроды і гісторыі. У аддзеле прыроды можна пазнаёміцца з фізіка-геаграфічнай характарыстыкай краю, карыснымі выкапнямі, убачыць рэшткі жывёл ледавіковага перыяду, сучасны жывёльны і раслінны свет раёна. У аддзеле гісторыі прадстаўлены найбольш цікавыя прадметы археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў Слоніме, матэрыялы па гісторыі войнаў. Музейны збор налічвае 29392 адзінкі захоўвання (2012). Найбольш каштоўнымі з'яўляюцца археалагічная, нумізматычная і этнаграфічная калекцыі. Да ўнікальных экспанатаў адносяцца каменны ідал X ст., «Статут Вялікага Княства Літоўскага» (Польшча, 1648 г.), бюст Напалеона работы французскага скульптара Р. Каломба (бронза, 1885 г.). Музей прапаноўвае культурна-адукацыйныя праграмы «Спадчына горада над Шчарай» і «Горкая памяць вайны», экскурсіі па экспазіцыі «Свет фантастыкі», якая працуе ў выставачнай зале музея па адрасе: вул. Ружанская, 1.
Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.

Спасылкі
Год заснавання
Карта
Звязаныя лакацыі

Фотатэка 1 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. 1943 - Беларускі лірнік (г. Слонім, Слонімскі раён). © Кучар Я.
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.03.2021 08:59:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.